Logo Polskiego Radia
Print

Знаёмства: польская пісьменьніца, беларуска Барбара Гаральчук

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.07.2017 07:16
  • Гаральчык.mp3
У рамане «Надзея ажно па гарызонт» аўтарка распавядае гісторыю сваёй сям’і падчас бежанства ў Першую сусьветную вайну.
Барбара Гаральчук (зьлева) на прэзэнтацыі сваёй кнігіБарбара Гаральчук (зьлева) на прэзэнтацыі сваёй кнігіЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Барбара Гаральчук нарадзілася ў вёсцы Мокрэ што на Беласточчыне. Вучылася ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляскім. Пазьней закончыла расейскую філялёгію ў Любліне.
Барбара Гаральчук выдала ўжо два раманы на польскай мове. Першы – «Надзея ажно па гарызонт» – распавядае гісторыю ейнай сям’і падчас бежанства ў пэрыяд Першай сусьветнай вайны. Другі – «Мёд» – у пэўным сэнсе працяг гісторыі зь першага рамана пасьля вяртаньня ў вёску Мокрэ, якая апынулася ў складзе міжваеннай Рэчы Паспалітай. Лёс праваслаўных беларусаў на Беласточчыне ў той час больш нагадваў аднак горкі палын, чым мёд з назвы рамана.
На думку аўтаркі, нават сёньня на гэтай тэрыторыі відаць яшчэ наступствы падзеяў, якія яна апісала ў сваіх кніжках. Мы павінны памятаць пра гэта, але перш за ўсё глядзець у будучыню, – дадае Барбара Гаральчук. Зь ёй размаўляў Яраслаў Іванюк.

Барбара Гаральчук нарадзілася ў вёсцы Мокрэ што на Беласточчыне. Вучылася ў беларускім ліцэі ў Бельску Падляскім. Пазьней закончыла расейскую філялёгію ў Любліне.

Барбара Гаральчук выдала ўжо два раманы на польскай мове. Першы – «Надзея ажно па гарызонт» – распавядае гісторыю ейнай сям’і падчас бежанства ў пэрыяд Першай сусьветнай вайны. Другі – «Мёд» – у пэўным сэнсе працяг гісторыі зь першага рамана пасьля вяртаньня ў вёску Мокрэ, якая апынулася ў складзе міжваеннай Рэчы Паспалітай.

Лёс праваслаўных беларусаў на Беласточчыне ў той час больш нагадваў аднак горкі палын, чым мёд з назвы рамана.

На думку аўтаркі, нават сёньня на гэтай тэрыторыі відаць яшчэ наступствы падзеяў, якія яна апісала ў сваіх кніжках. Мы павінны памятаць пра гэта, але перш за ўсё глядзець у будучыню, – дадае Барбара Гаральчук. Зь ёй размаўляў Яраслаў Іванюк.

размова ў далучаным гукавым файле

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт