Logo Polskiego Radia
Print

Эстонія - за моцную й рашучую Эўропу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.07.2017 16:17
Кіраўнік эстонскага ўраду прадставіў прыярытэты старшынства Эстоніі ў Эўразьвязе.
PAP/EPA/PATRICK SEEGER

Эстонія хоча моцнай і рашучай Эўропы
Кіраўнік эстонскага ўраду прадставіў прыярытэты старшынства Эстоніі ў Эўразьвязе.
Эстонія хоча моцнай і рашучай Эўропы. Прэм'ер Юры Ратас прадставіў у Эўрапейскім парлямэнце прыярытэты эстонскага старшынства ў ЭЗ. Эстонія будзе ачольваць працу ЭЗ замест Вялікабрытаніі, якая адмовілася ад гэтай функцыі з-за брэксіту.
Цягам шасьці бліжэйшых месяцаў Эстонія хоча засяродзіцца на пытаньнях інавацыйнай эканомікі, бясьпекі, а таксама на сацыяльных пытаньнях і распаўсюджваньні лічбавых тэхналёгіяў асабліва ў сэктары дзяржаўных паслуг.
Нагадаем, Эстонія знаходзіцца у групе эўрапейскіх краінаў, якія ў найбольшай ступені выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналёгіі.
Прэм'ер Эстоніі таксама зьвяртаў увагу на салідарнасьць і бясьпеку. Ён пераконваў, што ў пытаньнях абароны эўразьвязаўскія краіны павінны дзейнічаць разам, таму што паасобку яны не ў стане справіцца зь небясьпекай.
Палітык таксама заклікаў да павелічэньня выдаткаў на абарону.
аз

Эстонія хоча моцнай і рашучай Эўропы - прэм'ер Юры Ратас прадставіў у Эўрапейскім парлямэнце прыярытэты эстонскага старшынства ў ЭЗ. Эстонія будзе ачольваць працу ЭЗ замест Вялікабрытаніі, якая адмовілася ад гэтай функцыі з-за брэксіту.

Цягам шасьці бліжэйшых месяцаў Эстонія хоча засяродзіцца на пытаньнях інавацыйнай эканомікі, бясьпекі, а таксама на сацыяльных пытаньнях і распаўсюджваньні лічбавых тэхналёгіяў, асабліва ў сэктары дзяржаўных паслуг.
Нагадаем, Эстонія знаходзіцца у групе эўрапейскіх краінаў, якія ў найбольшай ступені выкарыстоўваюць лічбавыя тэхналёгіі.

Прэм'ер Эстоніі таксама зьвяртаў увагу на салідарнасьць і бясьпеку. Ён пераконваў, што ў пытаньнях абароны краіны ЭЗ павінны дзейнічаць разам, таму што паасобку яны ня ў стане справіцца зь небясьпекай.

Палітык таксама заклікаў да павелічэньня выдаткаў на абарону.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт