Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пачынаецца сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.07.2017 08:39
Чакаецца, што ў сэсіі прыме ўдзел каля 700 дэлегатаў з 57 дзяржаў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Менску пачынаецца сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ
Чакаецца, што ў сэсіі прыме ўдзел каля 700 дэлегатаў з 57 дзяржаў.
У Беларусь прыбываюць міжнародныя дэлегацыі для ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе, паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў.
Сэсія ПА АБСЭ пройдзе ў Менску 5—9 ліпеня, у ёй чакаецца ўдзел каля 700 дэлегатаў з 57 дзяржаў.
Урачыстае адкрыцьцё сэсіі адбудзецца 5 ліпеня ў 15.30 у адміністрацыйным комплексе на праспэкце Пераможцаў, 14. У ім заплянаваны ўдзел Аляксандра Лукашэнкі, вышэйшых службовых асоб, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў ураду, дыпляматычнага корпуса й ганаровых гасьцей.
Пленарныя паседжаньні сэсіі, а таксама паседжаньні камітэтаў ПА АБСЭ будуць праходзіць 6—9 ліпеня ў „Прэзідэнт-гатэлі”.
Беларусь прапаноўвае для прыняцьця дэлегатамі сэсіі ПА АБСЭ рэзалюцыю „Распрацоўка своечасовых і эфэктыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагаваньня на зьяўленне новых псыхаактыўных рэчываў”. У той жа час плянуецца разгляд рэзалюцыі, у якой крытыкуецца сытуацыя ў Беларусі. Яе распрацаваў летувіскі дэпутат Лаўрынас Кашчунас, у ёй гаворыцца аб неабходнасьці рэабілітацыі палітвязьняў, адмены сьмяротнага пакараньня, а таксама выказваецца занепакоенасьць з нагоды будаўніцтва АЭС.
Па запрашэньні АБСЭ для ўдзелу ў сэсіі ў Менск прыехаў таксама Міклаш Харасьці. Як паведаміў праваабарончы сайт spring96.org, пасьля прыезду ён выказаў шкадаваньне, што гэты візыт у Беларусь ажыцьцяўляе не ў якасьці спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.
Пры гэтым Харасьці падкрэсьліў, што сваю пазыцыю наконт сытуацыі ў краіне зможа выказаць на афіцыйнай пляцоўцы: у якасьці запрошанага экспэрта ён выступіць на паралельным мерапрыемстве падчас сэсіі ПА АБСЭ 6 ліпеня.
Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным Дню Незалежнасьці Беларусі, заявіў, што правядзеньне ў Менску сэсіі ПА АБСЭ сьведчыць аб міжнародным прызнаньні краіны.
belapan.com/аз

У Беларусь прыбываюць міжнародныя дэлегацыі для ўдзелу ў сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Арганізацыі па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе, паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў.

Сэсія ПА АБСЭ пройдзе ў Менску 5-9 ліпеня, у ёй чакаецца ўдзел каля 700 дэлегатаў з 57 дзяржаў.

Урачыстае адкрыцьцё сэсіі адбудзецца 5 ліпеня ў 15.30 у адміністрацыйным комплексе на праспэкце Пераможцаў, 14. У ім заплянаваны ўдзел Аляксандра Лукашэнкі, вышэйшых службовых асоб, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў ураду, дыпляматычнага корпуса й ганаровых гасьцей.
Пленарныя паседжаньні сэсіі, а таксама паседжаньні камітэтаў ПА АБСЭ будуць праходзіць 6—9 ліпеня ў „Прэзідэнт-гатэлі”.

Беларусь прапаноўвае для прыняцьця дэлегатамі сэсіі ПА АБСЭ рэзалюцыю „Распрацоўка своечасовых і эфэктыўных заканадаўчых, нарматыўных, адміністрацыйных мер рэагаваньня на зьяўленне новых псыхаактыўных рэчываў”. У той жа час плянуецца разгляд рэзалюцыі, у якой крытыкуецца сытуацыя ў Беларусі. Яе распрацаваў летувіскі дэпутат Лаўрынас Кашчунас, у ёй гаворыцца аб неабходнасьці рэабілітацыі палітвязьняў, адмены сьмяротнага пакараньня, а таксама выказваецца занепакоенасьць з нагоды будаўніцтва АЭС.

Па запрашэньні АБСЭ для ўдзелу ў сэсіі ў Менск прыехаў таксама Міклаш Харасьці. Як паведаміў праваабарончы сайт spring96.org, пасьля прыезду ён выказаў шкадаваньне, што гэты візыт у Беларусь ажыцьцяўляе не ў якасьці спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў краіне.

Пры гэтым Харасьці падкрэсьліў, што сваю пазыцыю наконт сытуацыі ў краіне зможа выказаць на афіцыйнай пляцоўцы: у якасьці запрошанага экспэрта ён выступіць на паралельным мерапрыемстве падчас сэсіі ПА АБСЭ 6 ліпеня.

Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 1 ліпеня на ўрачыстым сходзе, прысьвечаным Дню Незалежнасьці Беларусі, заявіў, што правядзеньне ў Менску сэсіі ПА АБСЭ сьведчыць аб міжнародным прызнаньні краіны.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт