Некалькі краін трапіла пад масіраваную атаку хакераў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.06.2017 18:54
Найбольш пацярпела Ўкраіна: там хакеры ўзламалі сэрвэры дзяржустаноў, банкаў, авія- і чыгуначную сыстэмы.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
Некалькі краін трапіла пад масіраваную атаку хакераў, паведамілі ўлады Швэйцарыі. Паводле швэйцарцаў, якія маюць адну з найлепшых у сьвеце сыстэм радыёэлектроннай разьведкі, перш за ўсё хакеры ўдарылі ў кампутарныя сыстэмы Ўкраіны, Расеі, Вялікабрытаніі й Індыі. Раней інфармагенцтвы паведамлялі таксама пра Данію.
Паводле швэйцарцаў, найбольш ад атакі віртуальных злачынцаў пацярпела Ўкраіна: там хакеры ўзламалі сэрвэры дзяржаўных устаноў, банкаў, а таксама авіяцыйнай і чыгуначнай сыстэм.
вс