Logo Polskiego Radia
Print

Нямеччына: Энэргетычная палітыка важнейшая, чым санкцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.06.2017 14:00
"Энэргетычная палітыка – гэта адна са сфэр, у якой мы паклалі некалькі мастоў для ўтрыманьня супрацы нягледзячы на санкцыі".
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/Public Domain CC0

Нямеччына: Энэргетычная палітыка важнейшая, чым санкцыі
Энэргетычная палітыка важнейшая, чым санкцыі – такая тэза прагучала падчас сустрэчы польскіх журналістаў са статссакратаром Міністэрства па ахове навакольнага асяродзьдзя Нямеччыны Ёханам Фласбартам. Адзін з журналістаў запытаўся, чаму Нямеччына інвэстуе ў газавы праект Nord Stream 2 у той час, як краіна плянуе адмовіцца ад вуглевадароднай сыравіны.
«Нямеччына не павінна быць адзінай краінай, зацікаўленай Nord Stream 2. Іншым дзяржавам можа спатрэбіцца гэты газ. Я аднак ня ведаю эканамічных падрабязнасьцяў праекта», – прызнаў Ёхан Фласбарт. «Мы вядзем вельмі шчыльныя кансультацыі з Расеяй. Энэргетычная палітыка – гэта адна са сфэр, у якой мы паклалі некалькі мастоў для ўтрыманьня супрацы нягледзячы на санкцыі», – сказаў нямецкі чыноўнік.
Першыя газаправод з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора (Nord Stream) пачаў працаваць у 2012 годзе. Цяпер будуецца другая нітка газаправоду.
Nord Stream 2 пагражае разьвіцьцю рынку ў рэгіёне і стварае патэнцыйную канкурэнцыю ў постаці новых, нерасейскіх крыніц. Акрамя таго Nord Stream 2 можа пазбавіць Польшчу і Ўкраіну ролі транзытных краін.

Энэргетычная палітыка важнейшая, чым санкцыі – такая тэза прагучала падчас сустрэчы польскіх журналістаў са статссакратаром Міністэрства па ахове навакольнага асяродзьдзя Нямеччыны Ёханам Фласбартам. Адзін з журналістаў запытаўся, чаму Нямеччына інвэстуе ў газавы праект Nord Stream 2 у той час, як краіна плянуе адмовіцца ад вуглевадароднай сыравіны.

«Нямеччына не павінна быць адзінай краінай, зацікаўленай Nord Stream 2. Іншым дзяржавам можа спатрэбіцца гэты газ. Я аднак ня ведаю эканамічных падрабязнасьцяў праекта», – адказаў Ёхан Фласбарт. «Мы вядзем вельмі шчыльныя кансультацыі з Расеяй. Энэргетычная палітыка – гэта адна са сфэр, у якой мы паклалі некалькі мастоў для ўтрыманьня супрацы нягледзячы на санкцыі», – сказаў нямецкі чыноўнік.

Першы газаправод з Расеі ў Нямеччыну праз Балтыйскае мора (Nord Stream) пачаў працаваць у 2012 годзе. Цяпер будуецца другая нітка газаправоду.

Nord Stream 2 пагражае разьвіцьцю рынку ў рэгіёне і стварае патэнцыйную канкурэнцыю ў постаці новых, нерасейскіх крыніц. Акрамя таго Nord Stream 2 можа пазбавіць Польшчу і Ўкраіну ролі транзытных краін.

biznesalert.pl/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт