Logo Polskiego Radia
Print

Агучаная колькасьць польскіх мільярдэраў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 26.06.2017 13:20
Тройка лідараў не памянялася з мінулага году.
500 польскіх злотых500 польскіх злотыхNarodowy Bank Polski

Колькасьць польскіх мільярдэраў склала 38
137,2 млрд злотых (34 млрд дал.) – такой сумай валодае сотня найбагацейшых людзей у Польшчы – інфармуе тыднёвік «Wprost». У параўнаньні з мінулым годам іх маёнткі павялічыліся амаль на 1/5.
Выданьне падкрэсьлівае, што каб у 2016 годзе ўвайсьці ў «сотню» найбагацейшых, трэба было мець 60 млн даляраў. У бягучым годзе – ужо 67 млн даляраў. Такім чынам у Польшчы ёсьць 38 мільярдэраў (у злотых). Даляравых мільярдэраў ёсьць толькі пяць.
Тройка лідараў не памянялася з мінулага году. Самымі багатымі застаюцца Дамініка і Сэбастыян Кульчыкі. Гэта дзеці польскага прадпрымальніка Яна Кульчыка, які ў 2015 годзе памёр. Згодня зь яго воляй, брат і сястра ня могуць падзяліць свой маёнтак.
На другім месцы апынуўся Зыгмунт Соляж-Жак, прадпрымальнік, уладальнік шматлікіх медыяфірм, адзін з заснавальнікаў тэлеканалу Polsat. Яго маёнтак за апошні год павялічыўся 150 млн даляраў.
Трэцім найбагацейшым палякам зьяўляецца Міхал Салолаў – польскі бізнэсмэн і раліст, трохразовы віцэ-чэмпіён Эўропы.

137,2 млрд злотых (34 млрд дал.) – такой сумай валодае сотня найбагацейшых людзей у Польшчы – інфармуе тыднёвік «Wprost». У параўнаньні з мінулым годам іх маёнткі павялічыліся амаль на 1/5.

Выданьне падкрэсьлівае, што каб у 2016 годзе ўвайсьці ў «сотню» найбагацейшых, трэба было мець 60 млн даляраў. У бягучым годзе – ужо 67 млн даляраў. Такім чынам у Польшчы ёсьць 38 мільярдэраў (у злотых). Даляравых мільярдэраў ёсьць толькі пяць.

Тройка лідараў не памянялася з мінулага году. Самымі багатымі застаюцца Дамініка і Сэбастыян Кульчыкі. Гэта дзеці польскага прадпрымальніка Яна Кульчыка, які ў 2015 годзе памёр. Згодня зь яго воляй, брат і сястра ня могуць падзяліць свой маёнтак.

На другім месцы апынуўся Зыгмунт Соляж-Жак, прадпрымальнік, уладальнік шматлікіх медыяфірм, адзін з заснавальнікаў тэлеканалу Polsat. Яго маёнтак за апошні год павялічыўся на 150 млн даляраў.

Трэцім найбагацейшым палякам зьяўляецца Міхал Салолаў – польскі бізнэсмэн і раліст, трохразовы віцэ-чэмпіён Эўропы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт