Разгляд справы аб дзяржаўнай здрадзе Віктара Януковіча перанесьлі на 29 чэрвеня
Абалонскі раённы суд Кіева перанёс разгляд справы аб дзяржаўнай здрадзе былога прэзыдэнта Віктара Януковіча на 29 чэрвеня.
Як адзначыў адвакат Януковіча, Віктар Сярдзюк, паседжаньне перанесьлі, «бо пракуратура несвоечасова падала хадайніцтва аб працэдуры завочнага асуджэньня«.
У той жа час, пракурор Руслан Краўчанка заявіў, што суд перанесены, таму што для завочнага працэсу неабходна, каб абвінавачаны некалькі разоў не прыйшоў на разгляд справы. «Але, на думку боку абвінавачваньня, паўторнасьць няяўкі Януковіча ўжо была», – дадаў Краўчанка. Ён адзначыў, што Януковіча выклікалі на суд больш за 5 разоў.
Сёньня суд мусіў пачаць разгляд справы Януковіча. Самога экс-прэзыдэнта на судзе не было, пракурор Максім Крым адзначыў, што экс-прэзыдэнт наўмысна ўхіляецца ад сьледзтва.
У сваю чаргу, адвакат Януковіча заявіў, што экс-прэзыдэнт «хоча» прыняць удзел у судовым пасяджэньні, але Мінюст для гэтага павінен накіраваць запыт у РФ.
Пракурор Руслан Краўчанка ўпэўнены, што ўсе падставы для правядзеньня судовага працэсу ёсьць, а ўсе заявы абароны сьведчаць толькі пра «нежаданьне Януковіча прымаць удзел у судовых пасяджэньнях».
Абалонскі раённы суд Кіева перанёс разгляд справы аб дзяржаўнай здрадзе былога прэзыдэнта Віктара Януковіча на 29 чэрвеня.
Як адзначыў адвакат Януковіча, Віктар Сярдзюк, паседжаньне перанесьлі, "бо пракуратура несвоечасова падала хадайніцтва аб працэдуры завочнага асуджэньня".
У той жа час, пракурор Руслан Краўчанка заявіў, што суд перанесены, таму што для завочнага працэсу неабходна, каб абвінавачаны некалькі разоў не прыйшоў на разгляд справы. «Але, на думку боку абвінавачваньня, паўторнасьць няяўкі Януковіча ўжо была», – дадаў Краўчанка. Ён адзначыў, што Януковіча выклікалі на суд больш за 5 разоў.
Сёньня суд мусіў пачаць разгляд справы Януковіча. Самога экс-прэзыдэнта на судзе не было, пракурор Максім Крым адзначыў, што экс-прэзыдэнт наўмысна ўхіляецца ад сьледзтва.
У сваю чаргу, адвакат Януковіча заявіў, што экс-прэзыдэнт «хоча» прыняць удзел у судовым пасяджэньні, але Мінюст для гэтага павінен накіраваць запыт у РФ.
Пракурор Руслан Краўчанка ўпэўнены, што ўсе падставы для правядзеньня судовага працэсу ёсьць, а ўсе заявы абароны сьведчаць толькі пра «нежаданьне Януковіча прымаць удзел у судовых пасяджэньнях».
hromadske.ua/ав