Logo Polskiego Radia
Print

У Варшаве прызямліўся новы самалёт для польскага ўраду (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2017 17:11
Машына Gulfstream G550 будзе названая ў гонар князя Юзэфа Панятоўскага.
PAP/Tomasz Gzell

У Варшаве прызямліўся новы самалёт для польскага ўраду
Машына Gulfstream G550 будзе названая ў гонар князя Юзэфа Панятоўскага.
Першы з двух невялікіх па пасажураўмяшчальнасьці самалётаў для высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў Gulfstream G550 сёньня прызямліўся ў варшаўскім аэрапорце імя Шапэна. Машына будзе названая ў гонар князя Юзэфа Панятоўскага (Józef Poniatowski). Другі самалёт, які прыляціць у Польшчу ў ліпені, будзе называцца „Казімеж Пуласкі” (Kazimierz Pułaski).
Назвы самалётаў былі выбраныя шляхам арганізаванага Міністэрствам нацыянальнай абароны конкурсу, на які грамадзяне даслалі 1,5 тысячы прапановаў.
Кіраўніцтва Мінабароны ў тым жа конкурсе таксама папрасіла палякаў прапанаваць назвы трох большых паветраных суднаў, якія кампанія Boeing паставіць у Польшчу ў пазьнейшым тэрміне.
Першая машына Boeing 737 павінна быць дастаўленая ў Польшчу восеньню бягучага году. Яна будзе называная ў гонар маршала Юзэфа Пілсудзкага.
Два астатнія адміністрацыйныя самалёты будуць названыя ў гонар іншых польскіх гістарычных асоб: Романа Дмоўскага(Roman Dmowski) і Ігнацы Падэрэўскага (Ignacy Paderewski).
Абвяшчаючы конкурс на назвы для адміністрацыйных лайнэраў, Міністэрства нацыянальнай абароны ўключылася ў мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годзьдзя вяртаньня незалежнасьці Польшчы, якія заплянаваныя на 2018 год.
аз

Першы з двух невялікіх па пасажыраўмяшчальнасьці самалётаў для высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў Gulfstream G550 сёньня прызямліўся ў варшаўскім аэрапорце імя Шапэна. Машына будзе названая ў гонар князя Юзэфа Панятоўскага (Józef Poniatowski). Другі самалёт, які прыляціць у Польшчу ў ліпені, будзе называцца „Казімеж Пуласкі” (Kazimierz Pułaski).

PAP/Tomasz
PAP/Tomasz Gzell

Назвы самалётаў былі выбраныя шляхам арганізаванага Міністэрствам нацыянальнай абароны конкурсу, на які грамадзяне даслалі 1,5 тысячы прапановаў.

PAP/Tomasz
PAP/Tomasz Gzell

Кіраўніцтва Мінабароны ў тым жа конкурсе таксама папрасіла палякаў прапанаваць назвы трох большых паветраных суднаў, якія кампанія Boeing паставіць у Польшчу ў пазьнейшым тэрміне.

PAP/Tomasz
PAP/Tomasz Gzell

Першая машына Boeing 737 павінна быць дастаўленая ў Польшчу восеньню бягучага году. Яна будзе называная ў гонар маршала Юзэфа Пілсудзкага.
Два астатнія адміністрацыйныя самалёты будуць названыя ў гонар іншых польскіх гістарычных асоб: Романа Дмоўскага (Roman Dmowski) і Ігнацы Падэрэўскага (Ignacy Paderewski).

PAP/Tomasz
PAP/Tomasz Gzell

Абвяшчаючы конкурс на назвы для адміністрацыйных лайнэраў, Міністэрства нацыянальнай абароны ўключылася ў мерапрыемствы, прымеркаваныя да 100-годзьдзя вяртаньня незалежнасьці Польшчы, якія заплянаваныя на 2018 год.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт