Logo Polskiego Radia
Print

«Белавеская пушча была незаконна ўнесеная ў сьпіс ЮНЭСКА»

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.06.2017 13:19
Пра гэта ў Сэйме заявіў міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ян Шышка.
PAP/Marcin Obara

„Белавеская пушча была незаконна ўнесена ў сьпіс ЮНЕСКА”
Пра гэта ў Сэйме пераконваў міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка.
У 2014 годзе беспадстаўна й з парушэньнем закона Белавеская пушча была ўнесена ў сьпіс сусьветнай прыроднай спадчыны ЮНЭСКА, пераконваў у сераду ў Сэйме міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Ян Шышка (Jan Szyszko).
„Белавеская пушча была ўнесеная не ў сьпіс культурна-прыроднай спадчыны ЮНЭСКА, але ў сьпіс прыроднай спадчыны, некранутай чалавечай рукой у мінулым”, - сказаў Шышка. Ён дадаў, што „справай займаецца пракуратура”.
Камітэт сусьветнай спадчыны ў 2014 годзе прыняў, унесеную Польшчай і Беларусьсю сумесную прапанову па ўнясеньні тэрыторыі Белавескай пушчы, якія ляжаць па абодвух баках мяжы, у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Намаганьні працягваліся з 2008 году.
Міністар Шышка пераконваў, што ў цяперашні час тэрыторыі пушчы датычыць юрыдычныя супярэчнасьці. З аднаго боку там дзейнічаюць, правілы ЭЗ, якія, як адзначыў міністар, патрабуюць аховы ўнікальнай экасыстэмы, а з другога боку там дзейнічаюць палажэньні ЮНЭСКА, якія кажуць „некранутая чалавечай рукой”.
Нагадаем, Белавеская пушча па польскім баку займае 60 тысяч гектараў, у тым ліку Нацыянальных парку 10 тысяч гектараў.
аз

У 2014 годзе беспадстаўна й з парушэньнем закона Белавеская пушча была ўнесена ў сьпіс сусьветнай прыроднай спадчыны ЮНЭСКА, заявіў у сераду ў Сэйме міністар аховы навакольнага асяродзьдзя Польшчы Ян Шышка (Jan Szyszko).

«Белавеская пушча была ўнесеная ня ў сьпіс культурна-прыроднай спадчыны ЮНЭСКА, але ў сьпіс прыроднай спадчыны, не кранутай чалавечай рукой у мінулым», - сказаў Шышка. Ён дадаў, што «пытаньнем займаецца пракуратура».

Камітэт сусьветнай спадчыны ў 2014 годзе падтрымаў сумесную прапанову Польшчы й Беларусі па ўнясеньні тэрыторыі Белавескай пушчы, якая ляжыць па абодвух баках мяжы, у сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Намаганьні ўнесьці пушчу ў сьпіс ЮНЭСКА Варшава й Менск рабілі з 2008 году.

Паводле міністра Шышкі, у цяперашні час вакол тэрыторыi пушчы ідуць юрыдычныя спрэчкі. З аднаго боку, там дзейнічаюць правілы Эўразьвяза, якія патрабуюць аховы ўнікальнай экасыстэмы, а з другога боку там дзейнічаюць палажэньні ЮНЭСКА, у якіх гаворыцца пра «некранутую чалавечай рукой пушчу».

Нагадаем, цягам апошніх месяцаў працягваецца канфлікт паміж часткай эколягаў і ўладамі. Эколягі не пагаджаюцца на выразку дрэваў, пашкоджаных жуком-караедам. Яны абвінавачваюць ўлады ў празьмерным парушэньні біялягічнай раўнавагі ў старажытнай пушчы.

Белавеская пушча па польскім баку займае 60 тысяч гектараў, у тым ліку Нацыянальны парк - 10 тысяч гектараў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт