Беларусь і ЭЗ узгаднілі праект пагадненьня аб рэадмісіі
Пра гэта паведаміў МУС Беларусі паводле вынікаў учарашніх перамоў у Менску.
Прадстаўнікі Беларусі й Эўрапейскай камісіі ў цэлым узгаднілі праект пагадненьня аб рэадмісіі, Беларусі можа быць дадзены пераходны пэрыяд, паведамляе МУС паводле вынікаў учарашніх перамоў у Менску.
У перамовах, якія прайшлі 20 чэрвеня, удзельнічалі прадстаўнікі дэпартамэнта па грамадзянстве й міграцыі МУС і іншых зацікаўленых дзяржаўных органаў Беларусі, а таксама дэлегацыя генэральнага дырэктарата па міграцыі і ўнутраных справах Эўрапейскай камісіі.
„Падчас перамоў у цэлым узгоднены тэкст пагадненьня. У ім захаванае палажэньне аб пераходным пэрыядзе, на працягу якога Беларусь ня будзе прымаць грамадзян трэціх дзяржаў або асоб без грамадзянства, якія падлягаюць рэадмісіі. Гэты час неабходны для наладжваньня мэханізмаў працы з такой катэгорыяй асоб, а таксама стварэньня ў рэспубліцы адпаведнай інфраструктуры”, - паведаміў начальнік дэпартамэнта па грамадзянстве й міграцыі Аляксей Бягун.
Гаворка, у прыватнасьці, ідзе аб арганізацыі цэнтраў часовага ўтрыманьня незаконных мігрантаў, заплянаванай паводле праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі на 2017—2022 гады. Для гэтых мэтаў ЭЗ выдзяляе Беларусі 7 млн эўра. Фінансаваньне ажыцьцяўляецца ў межах Эўрапейскага інструмэнта добрасуседзтва й партнэрства на падставе адпаведнага фінансавага пагадненьня паміж МУС Беларусі, Эўракамісіяй і прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі.
Тэрмін пераходнага пэрыяду пакуль не называюць. Ёсьць інфармацыя, што ён будзе меншы за тры гады, якія даваліся, напрыклад, Расеі і Ўкраіне.
Пагадненьне аб рэадмісіі павінна быць падпісанае ў пакеце з пагадненьнем аб спрашчэньні візавага рэжыму, прычым асноўныя перамовы з ЭЗ тычацца менавіта рэадмісіі.
belapan.com/аз