Logo Polskiego Radia
Print

У Брусэлі пачаліся перамовы па пытаньні выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 19.06.2017 17:56
Перамовы пачынаюцца праз год пасьля рэфэрэндуму, на якім брытанцы падтрымалі выхад краіны з Эўразьвязу.
Дэвід Дэвіс (зьлева) і Мішэль Барнье Дэвід Дэвіс (зьлева) і Мішэль Барнье PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ

У панядзелак 19 чэрвеня ў Брусэлі пачаліся перамовы па пытаньні выхаду Вялікабрытаніі з Эўрапейскага Зьвязу. У сталіцу Бэльгіі прыбыў брытанскі міністар па справах брэксіта Дэвід Дэвіс разам з супрацоўнікамі, каб упершыню сесьці за стол перамоваў з галоўным перамоўшчыкам ад ЭЗ Мішэлем Барнье й групай экспэртаў.

Перамовы па пытаньні брэксіта пачынаюцца праз год пасьля рэфэрэндуму, падчас якога брытанцы падтрымалі выхад краіны з ЭЗ, і праз тры месяцы пасьля афіцыйнай заявы Вялікабрытаніі аб намеры выйсьці з эўрасупольнасьці.
«Цяпер самае важнае падумаць аб новым, паглыбленым, адмысловым партнэрстве, якое мы хочам стварыць з нашымі сябрамі», - сказаў брытанскі міністар замежных спраў Барыс Джонсан, камэнтуючы перамовы.

Падчас перамоваў, якія будуць працягвацца амаль паўтара года, спачатку палітыкі абмяркуюць умовы выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ, а толькі потым будучыя адносіны. Для Брусэля галоўным пунктам зьяўляецца забесьпячэньне на тэрыторыі Злучанага Каралеўства правоў эўрапейцаў, у прыватнасьці, палякаў, а таксама захаваньне фінансавых абавязацельстваў. Афіцыйная перамоўная пазыцыя Вялікабрытаніі пакуль не прадстаўленая.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт