Расьце пасажырапаток аэрапорта Менска
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.06.2017 08:17
За травень аэрапорт абслужыў больш за 332,5 тыс. пасажыраў, прырост склаў 25,8%.
Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0
Колькасьць пасажыраў, якія скарысталіся паслугамі нацыянальнага аэрапорта Менск, у студзені-траўні 2017 году дасягнула 1 млн 367 тыс. чалавек, што на 28,5% вышэй за паказчык такога ж леташняга пэрыяду, паведамляецца на сайце аэрапорта.
За травень аэрапорт абслужыў больш за 332,5 тыс. пасажыраў, прырост склаў 25,8%.
У траўні аэрапортам абслужаныя больш за 2 тысячы самалёта-вылетаў, што на 7,6% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2016 году. Усяго за пяць месяцаў 2017 году абслужаныя больш за 9 тысяч самалёта-вылетаў (рост на 9,8%).
РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск” — першы міжнародны аэрапорт Беларусі. Тут базуецца авіякампанія „Белавія”, а таксама грузавыя авіяперавозчыкі „Трансавіяэкспарт”, „Рубістар” і „Генекс”.
belapan.com/аз