Logo Polskiego Radia
Print

Ліквідаваны засакрэчаны архіў Інстытуту нацыянальнай памяці

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.06.2017 12:06
Архіў засакрэчаных дакумэнтаў, створаны спэцслужбамі Польскай Народнай Рэспублікі.
Старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.Старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.PAP/Jacek Turczyk

Ліквідацыя засакрэчанага збору дакумэнтаў у ІНП
Архіў засакрэчаных дакумэнтаў, створаны спэцслужбамі Польскай Народнай Рэспублікі.
Сёньня ў Інстытуце нацыянальнай памяці быў ліквідаваны гэтак архіў „Z”, то бок збор засакрэчаных дакумэнтаў, створаны спэцслужбамі Польскай Народнай Рэспублікі. Нагадаем, гэтыя дакумэнты былі засакрэчаныя з-за патэнцыйнай пагрозы для нацыянальнай бясьпекі.
Тэрмін адмены кляўзулі сакрэтнасьці не распаўсюджваецца выключна на 1,5 тысячы дакумэнтаў, у дачыненьні да якіх Агенцтва выведкі й Агенцтва ўнутранай бясьпекі перадалі свае рэкамэндацыі толькі ў апошнім часе й ІНП проста не пасьпеў іх разгледзець.
Зь сёньняшняга дня пра тое, каторыя дакумэнты павінны быць засакрэчаныя будзе вырашаць выключна Інстытут нацыянальнай памяці, а не спэцслужбы. Гэта вынік навэлізацыі закону аб ІНП з 2016 году.
Старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) падкрэсьлівае, што рассакрэчаньне збору „Z”, гэта вельмі важная падзея. Паводле яго, у большасьці выпадкаў не было ніякіх падставаў для засакрэчаньня гэтага архіва.
Да гэтага часу з засакрэчанага ў агульны архіў былі перанесеныя больш за 21 тысяча дакумэнтаў.
Інстытут нацыянальнай памяці запрашае гісторыкаў і дасьледчыкаў пазнаёміцца зь імі.
аз

Сёньня ў Інстытуце нацыянальнай памяці быў ліквідаваны архіў „Z”, то бок збор засакрэчаных дакумэнтаў, створаны спэцслужбамі Польскай Народнай Рэспублікі. Нагадаем, гэтыя дакумэнты былі засакрэчаныя з-за патэнцыйнай пагрозы для нацыянальнай бясьпекі.

Тэрмін адмены кляўзулі сакрэтнасьці не распаўсюджваецца выключна на 1,5 тысячы дакумэнтаў, у дачыненьні да якіх Агенцтва выведкі й Агенцтва ўнутранай бясьпекі перадалі свае рэкамэндацыі толькі ў апошнім часе й ІНП проста не пасьпеў іх разгледзець.

Зь сёньняшняга дня пра тое, каторыя дакумэнты павінны быць засакрэчаныя будзе вырашаць выключна Інстытут нацыянальнай памяці, а не спэцслужбы. Гэта вынік навэлізацыі закону аб ІНП з 2016 году. Старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) падкрэсьлівае, што рассакрэчаньне збору „Z”, гэта вельмі важная падзея. Паводле яго, у большасьці выпадкаў не было ніякіх падставаў для засакрэчаньня гэтага архіва.

Да гэтага часу з засакрэчанага ў агульны архіў былі перанесеныя больш за 21 тысяча дакумэнтаў.

Інстытут нацыянальнай памяці запрашае гісторыкаў і дасьледчыкаў пазнаёміцца зь імі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт