Апублікаваны рэйтынг аэрапортаў сьвету
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.06.2017 18:02
Варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна – найбуйнейшыя паветраныя вароты краіны, – у гэтым сьпісе апынуўся на 25 месцы.
www.lotnisko-chopina.pl
Аэрапорты ў Сынгапуры, Мюнхэне й Ганконгу прызнаныя лепшымі аэрапортамі сьвету. Рэйтынг склала міжнародная кампанія Air Help. Варшаўскі аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна – найбуйнейшыя паветраныя вароты краіны, – у гэтым сьпісе апынуўся на 25 месцы.
Стваральнікі рэйтынгу ўлічылі перш за ўсё якасьць абслугоўваньня пасажыраў, пунктуальнасьць, а таксама інтэнсіўнасьць руху.
Аэрапорты, якія занялі вышэйшыя месцы, атрымалі 10 з магчымых 10 балаў. Аўтары зьвяртаюць увагу на тое, што лепшыя аэрапорты прапануюць пасажырам ня толькі крамы й рэстараны, але таксама SPA-зоны, басэйны на дахах, кінатэатры, кампутарныя гульні, пляцоўкі для забаў, экзатычныя сады й нават штучныя вадаспады.
Варшаўскі аэрапорт імя Шапэна паказаў добры вынік па пунктуальнасьці, атрымаўшы 8 балаў, што прынесла яму ў гэтай катэгорыі 20 месца ў сьвеце. Пры гэтым гэта лепшы вынік за аэрапорты, якія перамаглі ў рэйтынгу.
У Варшаве штодзённа адбываецца ў сярэднім 352 узьлёты й пасадкі. Для параўнаньня: на найбольш загружаным па руху аэрапорце ў амэрыканскай Атланце штодзённа ажыцьцяўляецца амаль 2300 апэрацый узьлётаў і пасадак.
У першай дзясятцы апынуліся таксама аэрапорты ў Капэнгагене, Барсэлёне, Мадрыдзе й Оклендзе ў Новай Зэляндыі.
вс