Logo Polskiego Radia
Print

„Праз жалезную заслону” – новая гістарычная гульня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.06.2017 09:11
„Across the Iron Curtain” распавядае пра бежанцаў, якім ўдалося зьбегчы з камуністычнага блёку на Захад.
Photo: pixabyw.com/CC0 Public Domain

„Праз жалезную заслону” – новая гістарычная гульня
„Across the Iron Curtain” распавядае пра бежанцаў, якім ўдалося зьбегчы з камуністычнага блёку на Захад.
Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы прадставіў настольную гульню „Across the Iron Curtain”(„Праз жалезную заслону”). Гэта адукацыйная гульня, якая распавядае гісторыю людзей, якім удалося перабрацца праз „жалезную заслону”. Яна была распрацаваная міжнароднай групай экспэртаў з Чэхіі, Славаччыны й Польшчы. Гульню выпусьціла Эўрапейская плятформа памяці й сумленьня.
Гульня была створаная на падставе аповедаў бежанцаў. Яна дазваляе гульцам зразумець, як выглядала жыцьцё за „жалезнай заслонай”, у тым ліку адчуць эмоцыі людзей, якія вырашылі зьбегчы.
Лукаш Пагода (Łukasz Pogoda) зь Бюро адукацыі Інстытуту нацыянальнай памяці гаворыць, што ўдзельнікі гульні пры нагодзе шмат чаго даведаюцца пра мінулыя часы.
Лукаш Пагода: Гульня – гэта інструмэнт, дзякуючы якому можна прасоўваць гісторыю. Гэта сустрэча зь гісторыяй, іншай чым вывучэньне датаў розных гістарычных падзеяў. Мы хочам, каб гульцы даведаліся, што перабрацца праз „жалезную заслону” не было проста, што бежанцы з краінаў каміністычнага блёку выкарыстоўвалі розныя спосабы, напрыклад, уцягалі на паветраных шарах, на лодках, падкопвалі платы, якія аддзялялі каміністычныя краіны ад свабоднага Захаду.
Задача гульні – яе ўдзельнікі павінны перабрацца з камуністычных краінаў у Заходнюю Эўропу. Падчас гульні яны мусяць сабраць неабходна сродкі, каб пасьпяхова перасячы „жалезную заслону”. Калі яны не падрыхтуюцца адпаведным чынам або калі ім проста не пашанцуе, то яны могуць трапіць у турму.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт