Дымітр Ксёнжэк: Астанкі пераблыталі ў празектарскай у Маскве
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.06.2017 12:27
Пасьля ідэнтыфікацыі, целы загінулых у авіякатастрофе пад Смаленскам былі зьмешчаныя ў падвале, дзе не было польскіх чыноўнікаў.
wikipedia.org/Serge Serebro
«Я думаю, што якраз там, адбылося перамяшаньне астанкаў», – расказаў газэце «Dziennik. Gazeta Prawna», лекар, які суправаджаў у Маскве сваякоў ахвяр, Дымітр Ксёнжэк (Dymitr Książek).
Доктар у шырокім інтэрвію для штодзёнкі распавёў пра тое, што адбывалася ў празектарскай у Маскве пасьля катастрофы ў Смаленску. Паводле яго слоў, калі польскія лекары і ратаўнікі вярнуліся ў Варшаву, іх кіраўнік прапанаваў не гаварыць публічна пра тое, што яны бачылі ў Маскве.
«Не было ніякага іншага выйсьця, было вядома, што гэтую прапанову нельга адкінуць. Тады яшчэ ніхто з нас ня ведаў, якія словы прагучаць у Сэйме. Я маю на думцы тое, што скажа міністар Эва Копач аб тым, што нібыта дакладна быў абсьледаваны кожны фрагмэнт цела», – адзначае Ксёнжэк. «Але мы там былі зь ёю і бачылі, што ня быў вывучаны кожны кавалачак цела, што да ўскрыцьця цел не былі дапушчаныя польскія патолягаанатамы», – падкрэсьліў лекар у інтэрвію.
Адказваючы на пытаньне аб польскіх пракурорах, Ксёнжэк сказаў, што яны не «стаялі каля празектарскага стала, не глядзелі, не назіралі, не кантралявалі, толькі час ад часу ўваходзілі й выходзілі. «Пасьля, на сустрэчы ў гасьцініцы ўсе родныя загінулых пачулі, што ўсё знаходзіцца пад кантролем, ажыцьцяўляецца ў адпаведнасьці з працэдурамі», – распавёў Ксёнжэк, які ў Маскве суправаджаў родных загінулых пад Смаленскам.
яс