Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя заклікае зьняць блякаду з Катара

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 10.06.2017 08:17
Кіраўнік турэцкай дзяржавы адзначыў, што «не заўважаў, каб Катар аказваў падтрымку тэрарызму».

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў краіны Пэрсыдзкай затокі зьняць блякаду з Катара.

Пра гэта ён сказаў, камэнтуючы заяву дзярж-сакратара ЗША Рэкса Цілерсана, які заклікаў аслабіць блякаду Катара.

Кіраўнік турэцкай дзяржавы адзначыў, што «не заўважаў, каб Катар аказваў падтрымку тэрарызму». Ён падкрэсьліў, што Турцыя будзе аказваць усялякую падтрымку Досе.

Раней 9 чэрвеня прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвінаваціў Катар у фінансаваньні тэрарызму і запатрабаваў ад блізкаўсходняй дзяржавы пакласьці канец гэтаму.

У той жа дзень парлямэнт Турцыі ўхваліў законы, якія дазваляюць адпраўку вайсковага кантынгенту гэтай краіны ў Катар. Анкара ня толькі накіруе сваіх вайскоўцаў у блізкаўсходні эмірат, але і будзе забясьпечваць пастаўкі вады і харчаваньня ў гэтую краіну.

5 чэрвеня Сырыя, Эгіпет, Бахрэйн і ААЭ абвясьцілі аб разрыве дыпляматычных адносін з Катарам. Яны абвінавацілі Доху ў дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сытуацыі ў гэтых арабскіх дзяржавах, а таксама ў падтрымцы тэрарыстычных арганізацый «Ісламская дзяржава» і «Аль-Каіда».

Да рашэньня чатырох арабскіх краін далучыліся Емен, Лібія, Мальдывы і Маўрыкій, Маўрытанія, Саюз Каморскіх Астравоў. Іарданія панізіла ўзровень адносін з Катарам.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт