Расейская атамная падлодка перапужала краіны Балтыйскага рэгіёну
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        07.06.2017 17:03
                    
                                 
                
                
                    Паводле вайскоўцаў і аналітыкаў, прысутнасьць крэйсэра «Дмитрий Донской» на Балтыцы – гэта дэманстрацыі сілы Расеяй.
                
                
                    
                        
Цяжкі атамны ракетны падводны крэйсэр ВМФ Расеі «Дмитрий Донской»фота: videoelektronic.livejournal.com
                     
                
                
                
               
                
                         Расейская атамная падводная лодка перапужала краіны Балтыйскага рэгіёну, паведамляе часопіс Do Rzeczy. Цяжкі атамны ракетны падводны крэйсэр «Дмитрий Донской», які прыпісаны да Паўночнага флёту Расеі, накіроўваецца ў Санкт-Пецярбург, дзе на пераломе чэрвеня й ліпеня прыме ўдзел у адзначэньні Дня Ваенна-марскога флёту.
Прысутнасьцю падводнага крэйсэра, які можа несьці на сваім борце стратэгічныя атамныя ракеты, занепакоеныя спэцыялісты з розных краін, нягледзячы на тое, што цяпер падлодка служыць перш за ўсё як вучэбная адзінка.
За паходам падводнай лодкі сочаць многія дзяржавы, перш за ўсё Нарвэгія й Швэцыя. Паводле вайскоўцаў і аналітыкаў, прысутнасьць крэйсэра «Дмитрий Донской» на Балтыцы – гэта дэманстрацыі сілы Расеяй.
У Санкт-Пецярбург крэйсэр сьледуе па міжнародных водах у наводным становішчы з-за сваіх габарытаў. Ён таксама ня можа перайсьці ў падводнае плаваньне, паколькі створаны для дзеяньняў у водах зь высокім утрыманьнем солі, і ў напаўсалёных водах Балтыкі падлодка бы пайшла на дно як камень, сказаў былы камандзір падводнай лодкі ВМС Швэцыі, а цяпер выкладчык Швэдзкай вайсковай акадэміі Нільс Брузэліюс.
вс