Logo Polskiego Radia
Print

У Нацыянальны музэй адзначаць Год Вугоршчыны ў Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.06.2017 08:37
З 13 чэрвеня па 10 верасьня ў музэі можна будзе пазнаёміцца з традыцыяй вугорскай фатаграфіі.
Ілюстрацыйны здымак.Ілюстрацыйны здымак.Photo: pixabay.com

У Нацыянальны музэй адзначаць Год Вугоршчыны ў Польшчы
З 13 чэрвеня па 10 верасьня ў музэі можна будзе пазнаёміцца з традыцыяй вугорскай фатаграфіі.
У Нацыянальным музэі ў Варшаве працягваецца падрыхтоўка да выставы „Так яны бачаць. Панарама вугорскай фатаграфіі”. Экспазыцыя будзе адкрытая з 13 чэрвеня па 10 верасьня й будзе прымеркаваная да сьвяткаваньня Году Вугоршчыны ў Польшчы.
Данута Яцкевіч (Danuta Jackiewicz) з Нацыянальнага музэя сказала, што сярод фотамастакоў, чые працы будуць прадстаўленыя на выставе, - вядомейшыя ў сьвеце аўтары фатаграфіі й візуальнай культуры.
Данута Яцкевіч: Андрэ Кэртэш, Робэрт Капа, Ласла Мохай-Надзь – гэтыя творцы проста ня могуць не прысутнічаць на выставе! Тым ня менш важную частку выставы будуць складаць мастакі, якія працавалі ў Вугоршчыне, а таксама прадстаўнікі наймаладзейшага пакаленьня вугорскіх фатографаў.
Дануты Яцкевіч сказала, што на выставе будзе паказана амаль 300 здымкаў аўтарства 130 фатографаў.
„Мы пачынаем з XIX стагодзьдзя, якое будзе паказанае ў абмежаваным маштабе. Аднак акцэнт безумоўна зроблены на ХХ стагодзьдзе. Будуць таксама фатаграфіі з XXI стагодзьдзя”, - дадала яна.
Выставу будзе суправаджаць багатая адукацыйная праграма.
аз

У Нацыянальным музэі ў Варшаве працягваецца падрыхтоўка да выставы „Так яны бачаць. Панарама вугорскай фатаграфіі”. Экспазыцыя будзе адкрытая з 13 чэрвеня па 10 верасьня й будзе прымеркаваная да сьвяткаваньня Году Вугоршчыны ў Польшчы.

Данута Яцкевіч (Danuta Jackiewicz) з Нацыянальнага музэя сказала, што сярод фотамастакоў, чые працы будуць прадстаўленыя на выставе, - вядомейшыя ў сьвеце аўтары фатаграфіі й візуальнай культуры.

Данута Яцкевіч: Андрэ Кэртэш, Робэрт Капа, Ласла Мохай-Надзь – гэтыя творцы проста ня могуць не прысутнічаць на выставе! Тым ня менш важную частку выставы будуць складаць мастакі, якія працавалі ў Вугоршчыне, а таксама прадстаўнікі наймаладзейшага пакаленьня вугорскіх фатографаў.

Данутa Яцкевіч сказала, што на выставе будзе паказана амаль 300 здымкаў аўтарства 130 фатографаў.

„Мы пачынаем з XIX стагодзьдзя, якое будзе паказанае ў абмежаваным маштабе. Аднак акцэнт безумоўна зроблены на ХХ стагодзьдзе. Будуць таксама фатаграфіі з XXI стагодзьдзя”, - дадала яна.

Выставу будзе суправаджаць багатая адукацыйная праграма.
аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт