Logo Polskiego Radia
Print

Пасярэднікам па ўрэгуляваньні "катарскага крызысу" стаў эмір Кувэйта

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.06.2017 19:02
Ён сёньня прыбыў у Саудаўскую Арабію, дзе правядзе перамовы з каралём Салманам.
Эмір Кувэйту шэйх Сабах аль-Ахмэд аль Джабэр ас-Сабах (у цэнтры) падчас сустрэчы з эмірам Катару шэйхам Тамімам бін Хамадам бін Халіфой аль Тані (зьлева) й насьледным прынцам (цяперашнім каралём) Саудаўскай Арабіі Салманам бін Абдулазізам (справа). Архіўнае фота, 25 сакавіка 2014 году, саміт арабскіх краін, Кувэйт Эмір Кувэйту шэйх Сабах аль-Ахмэд аль Джабэр ас-Сабах (у цэнтры) падчас сустрэчы з эмірам Катару шэйхам Тамімам бін Хамадам бін Халіфой аль Тані (зьлева) й насьледным прынцам (цяперашнім каралём) Саудаўскай Арабіі Салманам бін Абдулазізам (справа). Архіўнае фота, 25 сакавіка 2014 году, саміт арабскіх краін, Кувэйт PAP/EPA/RAED QUTENA

Пасярэднікам у перамовах па ўрэгуляваньні так званага "катарскага крызысу" стаў эмір Кувэйта шэйх Сабах аль-Ахмэд аль Джабэр ас-Сабах. Ён сёньня прыбыў у Саудаўскую Арабію, дзе правядзе перамовы з каралём Салманам. Мэта сустрэчы - пошукі шляху аднаўленьня адносін паміж Дохай з аднаго боку й Эр-Рыяд ды іншымі арабскімі краінамі - з другога.

Як паведамлялася, цягам панядзелка, 5 чэрвеня, восем дзяржаў разарвалі дыпляматычныя адносіны з Катарам. Яны абвінавацілі Доху ў распальваньні канфліктаў на Блізкім Усходзе й падтрымцы «Братоў-мусульман». Улады Катару назвалі рашэньне аб разрыве дыпляматычных адносін «сумным, несправядлівым і беспадстаўным».

Жыхары сталіцы Катара Дохі масава закупляюцца прадуктамі харчаваньня ў сувязі з дыпляматычным крызысам.
вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт