Польскія фірмы прымаюць удзел у аграпрамысловай выставе «Белагра»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.06.2017 18:38
На польскім стэндзе адсутнічаюць прапановы ад прадаўцоў і вытворцаў агародніны й садавіны, хутчэй за ўсё з-за расейскага эмбарга.
Прадукцыя МТЗ на аграпрамысловай выставе «Белагра»youtube.com/screen
У Менску сёньня пачала працу аграпрамысловая выстава «Белагра», на якой выстаўляюцца ўдзельнікі з 25-і краін, у тым ліку з Польшчы. Як і ў іншых эўрапейскіх краін, у Польшчы – асобны стэнд. Дарэчы, на ім адсутнічаюць прапановы ад прадаўцоў і вытворцаў агародніны й садавіны, хутчэй за ўсё з-за расейскага эмбарга.
Кіраўнік гандлёва-эканамічнага прадстаўніцтва пры пасольстве Польшчы ў Беларусі Пётр Масайла сказаў Польскаму радыё, што ўдзел у мерапрыемстве прымаюць сем польскіх кампаній, галоўным чынам з галіны сельскагаспадарчых тэхналёгій, вытворцаў сельгастэхнікі й тэхнікі для харчовай прамысловасьці.
Старшыня Беластоцкай гандлёва-прамысловай палаты Вітальд Карчэўскі лічыць, што польскія фірмы надалей павінны працаваць зь беларусамі й не пакідаць беларускі рынак, нягледзячы на тое, што эканоміка краіны знаходзіцца ў ня самай лепшай кандыцыі.
вс