Жыхары Мазавецкага ваяводзтва патрабуюць зачыніць цэнтар для бежанцаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
06.06.2017 18:17
Паводле іх словаў, чачэнцы, якія ў ім пражываюць, тэрарызуюць мясцовае насельніцтва.
foto: GoraKalwaria.net
Жыхары населеных пунктаў Цонеў і Лінін ў Мазавецкім ваяводзтве патрабуюць зачыніць мясцовы цэнтар для бежанцаў. Паводле іх словаў, чачэнцы, якія ў ім пражываюць, тэрарызуюць мясцовае насельніцтва, паведамляюць калегі з Расейскай службы Польскага радыё.
У красавіку тут адбыўся інцыдэнт – двое чачэнцаў з цэнтра для бежанцаў напалі на ахоўніка мясцовай школы, які раней спрабаваў разьняць у бойцы маладых паляка й чачэнца.
Гараджане маюць намер накіраваць пэтыцыю з патрабаваньнем ліквідаваць цэнтар для ўцекачоў на адрас міністра ўнутраных спраў Польшчы.
Цэнтар для бежанцаў у Лініне дзейнічае з 2004 года. У ім пражываюць каля 160 чалавек, у асноўным гэта выхадцы з Чачэнскай Рэспублікі, якія хадайнічаюць аб прысваеньні ім статусу ўцекача ў Польшчы.
вс