Logo Polskiego Radia
Print

У Мазавецкім ваяводзтве правялі тэст сырэнаў грамадзянскай абароны

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.06.2017 15:22
Неўзабаве ў Мазавецкім ваяводзтве адбудуцца тэставаньні чарговых элемэнтаў грамадзянскай абароны.
Варшаўскае мэтроВаршаўскае мэтроPhoto: pixabay.com/CC0 Public Domain

У цэнтральным Мазавецкім ваяводзтве сёньня адпаведныя службы правялі тэст сырэнаў грамадзянскай абароны.

Пераважная большасьць жыхароў рэгіёну ды турыстаў, пачуўшы гук сырэнаў, аднесьліся да гэтага спакойна, нават тыя, хто ня ведаў пра вучэньні. На пытаньне журналіста Польскага радыё адносна таго, што б яны рабілі, калі б пагроза аказалася рэальнай, многія людзі адказвалі, што пашукалі б нейкага сховішча альбо бясьпечнага месца ці проста вярнуліся б дамоў.

У сваю чаргу іншаземцы таксама не былі зьдзіўленыя тэставаньнем сыстэмы. Напрыклад, грэкі сказалі, што ў іх таксама праводзяцца вучэньні. Між іншым, у Грэцыі гук сырэны часта азначае пагрозу землятрусу.

Падобныя тэсты пройдуць у іншых рэгіёнах Польшчы. Неўзабаве ў Мазавецкім ваяводзтве адбудуцца тэставаньні чарговых элемэнтаў грамадзянскай абароны. Улады аднак адмовіліся паведамляць падрабязнасьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт