Чарнагорыя ўступіла ў NATO
У Вашынгтоне прэм'ер Чарнагорыі перадаў дакумэнты аб далучэньні краіны да альянсу.
Паўночнаатлянтычны альянс налічвае ўжо 29 членаў. Падчас сёньняшняй цырымоніі ў Вашынгтоне Чарнагорыя перадала афіцыйныя дакумэнты аб далучэньні да NATO.
Цырымонія адбылася ў штаб-кватэры Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, дзе захоўваюцца акты аб далучэньні паасобных членаў да альянсу.
Гаспадаром цырымоніі быў дзяржсакратар Томас Шэннон, якому прэм'ер-міністар Чарнагорыі Душка Маркавіч перадаў дакумэнты аб далучэньні краіны да NATO.
„Сяброўства Чарнагорыі ў NATO будзе спрыяць большай інтэграцыі, дэмакратычным рэформам, гандлю, бясьпецы й стабільнасьці ў адносінах з усімі суседзямі”, - гаворыцца ў адмысловай заяве Дзярждэпартамэнта ЗША.
На мерапрыемстве прысутнічаў таксама генсакратар NATO Енс Столтэнберг.
У сераду ў Брусэлі пройдзе ўрачыстая цырымонія сустрэчы Чарнагорыі ў альянсе, у якой прыме ўдзел прэзыдэнт краіны Філіп Вуянавіч. Тады сьцяг Чарнагорыі афіцыйна залунае над сядзібай NATO.
аз
Паўночнаатлянтычны альянс налічвае ўжо 29 членаў. Падчас сёньняшняй цырымоніі ў Вашынгтоне Чарнагорыя перадала афіцыйныя дакумэнты аб далучэньні да NATO.
Цырымонія адбылася ў штаб-кватэры Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, дзе захоўваюцца акты аб далучэньні паасобных сябраў да альянсу.
Гаспадаром цырымоніі быў дзяржсакратар Томас Шэннон, якому прэм'ер-міністар Чарнагорыі Душка Маркавіч уручыў дакумэнты аб далучэньні краіны да NATO.
„Сяброўства Чарнагорыі ў NATO будзе спрыяць большай інтэграцыі, дэмакратычным рэформам, гандлю, бясьпецы й стабільнасьці ў адносінах з усімі суседзямі”, - гаворыцца ў адмысловай заяве Дзярждэпартамэнта ЗША.
На мерапрыемстве прысутнічаў таксама генсакратар NATO Енс Столтэнберг.
У сераду ў Брусэлі пройдзе ўрачыстая цырымонія павітаньня Чарнагорыі ў альянсе, у якой прыме ўдзел прэзыдэнт краіны Філіп Вуянавіч. Тады сьцяг Чарнагорыі афіцыйна залунае над сядзібай NATO.
аз