Колькасьць пацярпелых у Турыне павялічылася да больш чым 1,5 тыс. чалавек 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.06.2017 17:34
                    
                                 
                
                
                    Раптам нехта кінуў пэтарду, іншы крыкнуў «бомба» – людзі пачалі ўцякаць, стварылася цісканіны.
                
                
                    
                        
Турын пасьля трагедыіPAP/EPA/ALESSANDRO DI MARCO
                     
                
                
                
               
                
                          
Колькасьць пацярпелых у цісканіне ў італьянскім Турыне павялічылася да больш чым паўтары тысячы чалавек. Сярод параненых – двое палякаў.
Інцыдэнт здарыўся ўвечары ў суботу на адной з плошчаў Турына падчас трансьляцыі фіналу Лігі чэмпіёнаў – за матчам сачыла 40 тыс. заўзятараў. Раптам нехта кінуў пэтарду, іншы крыкнуў «бомба» – людзі пачалі ўцякаць, стварылася цісканіны. У выніку больш за 1500 чалавек атрымалі калецтвы й раненьні. Трое параненых знаходзяцца ў крытычным стане.
Колькасьць пацярпелых у цісканіне ў італьянскім Турыне павялічылася да больш чым паўтары тысячы чалавек. Сярод параненых – двое палякаў.
Інцыдэнт здарыўся ўвечары ў суботу на адной з плошчаў Турына падчас трансьляцыі фіналу Лігі чэмпіёнаў – за матчам сачыла 40 тыс. заўзятараў.
Раптам нехта кінуў пэтарду, іншы крыкнуў «бомба» – людзі пачалі ўцякаць, стварылася цісканіны. У выніку больш за 1500 чалавек атрымалі калецтвы й раненьні. Трое параненых знаходзяцца ў крытычным стане.