Logo Polskiego Radia
Print

Тэракт у Лёндане: забітыя 7 чалавек, 48 атрымалі раненьні

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 04.06.2017 08:07
Мікрааўтобус на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў натоўп пешаходаў на Лёнданскім мосьце.
PAP/EPA/WILL OLIVER

Чарговы тэракт у Вялікабрытаніі. Мікрааўтобус на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў суботу позна ўвечары ў натоўп пешаходаў на Лёнданскім мосьце. Паводле інфармацыі брытанскай паліцыі, шэсьць чалавек загінулі, сорак восем атрымалі раненьні. Неўзабаве пасьля наезду на людзей трое тэрарыстаў з нажамі выскачылі з фургона й пачалі наносіць нажавыя ўдары ў наведвальнікаў.
Усіх траіх застрэліла паліцыя. Адзін з налётчыкаў, паводле кампаніі BBC, якая спасылаецца на сьведкаў, крычаў «гэта за Алаха».
Некалькі дзён таму прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй панізіла ўзровень тэрарыстычнай небясьпекі ў краіне з крытычнага, уведзенага пасьля тэракту ў Манчэстэры, да сурʼёзнага. Нагадаем, у Манчэстэры некалькі тыдняў таму падчас канцэрту ісламіст-сьмяротнік прывёў у дзеяньне бомбу, якая забіла дваццаць два чалавекі. У сваю чаргу ў канцы сакавіка тэрарыст на грузавіку пратараніў натоўп на лёнданскім Вэстмінстэрскім мосьце. У выніку тэракту загінулі пяць чалавек.
Словы спачуваньня Тэрэзе Мэй і брытанскаму народу выказалі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэмʼер-міністар Бэата Шыдла. Прэмʼеру Вялікабрытаніі таксама патэлефанаваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які асудзіў тэракт і запэўніў Лёндан у падтрымцы Злучаных Штатаў у барацьбе з тэрарызмам.

Чарговы тэракт у Вялікабрытаніі. Мікрааўтобус на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў суботу позна ўвечары ў натоўп пешаходаў на Лёнданскім мосьце.

Паводле інфармацыі брытанскай паліцыі, 7 чалавек загінулі, 48 атрымалі раненьні. Неўзабаве пасьля наезду на людзей трое тэрарыстаў з нажамі выскачылі з фургона й пачалі наносіць нажавыя ўдары ў наведвальнікаў.
Усіх траіх застрэліла паліцыя. Адзін з налётчыкаў, паводле кампаніі BBC, якая спасылаецца на сьведкаў, крычаў «гэта за Алаха».

Некалькі дзён таму прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй панізіла ўзровень тэрарыстычнай небясьпекі ў краіне з крытычнага, уведзенага пасьля тэракту ў Манчэстэры, да сурʼёзнага. Нагадаем, у Манчэстэры некалькі тыдняў таму падчас канцэрту ісламіст-сьмяротнік прывёў у дзеяньне бомбу, якая забіла 22 чалавекі.

У сваю чаргу ў канцы сакавіка тэрарыст на грузавіку пратараніў натоўп на лёнданскім Вэстмінстэрскім мосьце. У выніку тэракту загінулі 5 чалавек.

Словы спачуваньня Тэрэзе Мэй і брытанскаму народу выказалі прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда й прэмʼер-міністар Бэата Шыдла.

Прэмʼеру Вялікабрытаніі таксама патэлефанаваў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які асудзіў тэракт і запэўніў Лёндан у падтрымцы Злучаных Штатаў у барацьбе з тэрарызмам.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт