Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ і Кітай будуць змагацца са зьменай клімату

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.06.2017 08:15
Гэта вынік адмысловага саміту, што адбыўся ў пятніцу Брусэлі.
Foto: twitter.com/eucopresident

Эўрапейскі Зьвяз і Кітай сумесна абвясьцілі, што будуць больш цесна супрацоўнічаць у барацьбе са зьменай клімату. Гэта адбылося пасля таго, як ЗША абвясцілі пра выхад з парыжскага пагадненьня аб клімаце.

Кітай падзяляе наша незадавальненьне рашэньнем Злучаных Штатаў у справе клімату. Кітайская пазыцыя карысная, нясе адказнасць, і заахвочвае абодва бакі - Кітай і ЭЗ - трымацца палажэньняў Парыскай дамовы, - сказаў кіраўнік Эўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер.

Сёння мы ўмацоўваем наша супрацоўніцтва ў барацьбе са зьменай клімату, што азначае, што сёньня Кітай і Эўропа паказалі салідарнасьць з будучымі пакаленнямі і адказнасьць за лёс плянэты, - зазначыў кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск. Ён дадаў, што ён перакананы ў тым, што рашэньне адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа зьяўляецца «вялікай памылкай».

У пятніцу ў Брусэлі адбыўся саміт ЭЗ-Кітай. Бакі засяродзіліся на пытаньнях клімату, гандлю і зьнешняй палітыкі і праблемах бясьпекі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт