Logo Polskiego Radia
Print

Пачынаецца саміт Эўразьвяз-Кітай

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 01.06.2017 11:23
Кітай і Эўразьвяз пераконваюць ЗША не пакідаць дамовы аб барацьбе з кліматычнымі зьменамі.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У чацьвер пачынаецца двухдзённы саміт Эўразьвяз-Кітай. У Брусэлі сустрэнуцца прэм’ер КНР Лі Кэцян, старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск і старшыня Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер. Прадстаўнікі Кітая і Эўразьвязу будуць абмяркоўваць супрацьдзеяньне зьменам клімату, міжнародныя гандлёвыя стасункі й эканамічныя адносіны паміж Эўразьвязам і Кітаем.

У той час, калі прэзыдэнт ЗША заяўляе, што Вашынгтон выйдзе з Парыскага пагадненьня па барацьбе са зьменамі клімату, Эўразьвяз і Кітай пацьвердзілі выкананьне абавязкаў, узятых на сябе ў рамках дамовы.

Кіраўнік Эўракамісіі Жан-Клёд Юнкер паведаміў, што выхад ЗША з Парыскай дамовы па супрацьдзеяньні зьменам клімату ня можа адбыцца аднамомантна. Працэс зойме шмат гадоў.

«Амэрыканцы ня могуць імгненна выйсьці з гэтай дамовы. Спадар Трамп так думе, бо ня ведае падрабязнасьцяў. Мы стараліся растлумачыць яму гэта падчас самітаў «Вялікай сямёркі», але нам гэтага не ўдалося», – заявіў Жан-Клёд Юнкер.

Падчас эканамічных перамоваў краіны Эўразьвязу намераныя пераконваць Кітай зьняць абмежаваньні для эўрапейскіх інвэстараў на сваім рынку, змагацца з выпадкамі несумленнай канкурэнцыі і дзяржаўнага субсыдыяваньня кітайскіх тавараў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт