Logo Polskiego Radia
Print

Польшча становіцца ўсё больш прывабнай для інвэстараў

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.05.2017 16:27
Польшча патрапіла ў пяцёрку найбольш папулярных месцаў для замежных інвэстыцыяў у Эўропе.
Photo: pixabay.com

У 2016 годзе Польшча патрапіла ў пяцёрку эўрапейскіх краінаў, найбольш папулярных сярод замежных інвэстараў – паведамляе даклад кансалтынгавай фірмы EY (Ernst & Young). Таксама Польшча зьяўляецца найбольш папулярным кірункам для замежных інвэстыцыяў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

Прывабнасьць Польшчы для замежнага капіталу тлумачыцца працяглым эканамічным ростам і высокай кваліфікацыяй польскіх працаўнікоў. Колькасьць замежных інвэстыцыйных праектаў у Польшчы ў апошнія гады хутка расьце. Калі ў 2004-2013 гадах іх у сярэднім было каля 140 за год, то ў 2016 годзе ў Польшчы былі рэалізаваныя 250 замежных інвэстпраектаў.

У Польшчу ўкладаюць грошы ў асноўным кампаніі з Заходняй Эўропы і ЗША. Больш за ўсё інвэстыцыяў ідзе ў прамысловасьць, фінансы, бізнэс-паслугі й транспарт.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт