Logo Polskiego Radia
Print

Польскія спэцназаўцы вызвалілі закладнікаў у Афганістане

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 30.05.2017 15:09
З рук талібаў была адбітая турма ў правінцыі Хэльманд.
pixabay.com/Public Domain CC0

Байцы польскіх спэцпадразьдзяленьняў удзельнічалі ў вызваленьні групы закладнікаў у Афганістане. Пра гэта паведаміў міністар абароны Польшчы Антоні Мацярэвіч.

Афганскія спэцыяльныя сілы пры падтрымцы польскіх вайскоўцаў вызвалілі 11 чалавек, якіх талібы ўтрымлівалі ў правінцыі Хэльманд. Афганскіх спэцназаўцаў трэніравалі польскія інструктары, а інфармацыю, неабходную для правядзеньня апэрацыі, ім дала польская Служба вайсковай контрвыведкі.

У апэрацыі не пацярпелі ані закладнікі, ані жаўнеры. Афганскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль турму, якая апынулася на занятай талібамі тэрыторыі. У апэрацыі ўдзельнічалі больш за дзесяць польскіх спэцназаўцаў. Непасрэдна ў баі яны ўдзелу не прымалі, а займаліся падрыхтоўкай апэрацыі. Усе вызваленыя закладнікі – аўганцы. Яны знаходзіліся ў палоне больш за 4 месяцы. Плянаваньнем апэрацыі займаліся байцы Вайсковага падразьдзяленьня камандас (Jednostka Wojskowa Komandosów) з паўднёвапольскага гораду Люблінец.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт