Падпісана дамова на выраб польскіх баявых дронаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        28.05.2017 09:06
                    
                                 
                
                
                    Бесьпілётнікі для войска пад назвай Dragon Fly буддзе вырабляць Вайсковыя авіязавод нумар 2 у Быдгашчы.
                
                
                    
                        
www.pixabay.com/CCO
                     
                
                
                
               
                
                         Кантракт быў заключаны менш чым праз год пасьля таго, як кампанія паказала прататып. Гэта ўнікальная зьява ў эўрапейскім маштабе. Далейшы лёс дрона залежыць ад таго, як ім будзе карыстацца польская армія.
Пакуль прадстаўнікі Міністэрства абароны Польшчы заяўляюць, што DragonFly – гэта выдатнае рашэньне для тэрытарыяльных сіл абароны. Ён можа рэвалюцыянізаваць поле бою, – заявіў намесьнік міністра абароны Барташ Каўнацкі.
ВАЗ нр 2 гатовыя пачаць сэрыйную вытворчасьць першай вэрсіі DragonFly. Спачатку кампанія паставіць у войска выпрабавальную вэрсію бесьпілётніка. Пачатак вытворчасьці ў баявой вэрсіі заплянаваны на наступны год.
DragonFly – гэта бесьпілётны апарат кляса мікра з вэртыкальным узьлётам, прызначаны для вядзеньня баявых дзеяньняў у адкрытай і ўрбанізаванай прасторы. У залежнасьці ад тыпу боегалоўкі можа быць накіравана на барацьбу зь лёгка браніраванымі абʼектамі і вайсковымі групоўкамі на абшары 10 км..
Асноўная перавага дадзенага бесьпілётнага лятальнага апарата зьяўляецца яго мабільнасьць, на што ўплывае малая вага, невялікі памер і вельмі кароткі час запуску дрона. Увесь камплект месьціцца ў заплечнік, які можа насіць адзін салдат, у дадатак з камплектам боегаловак ды пультам кіраваньня.
Дроны DranonFly будуць аснашчаны боегалоўкамі электрамэханічнага завода Belma, які некалькі дзён таму пачалі іх вытворчасьць.
ПР/юл