Logo Polskiego Radia
Print

Пасьля рэканструкцыі адчыніўся Музэй Варшавы

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 27.05.2017 12:06
Улады гораду спадзяюцца, што адрамантаваны Музэй Варшавы стане адным з галоўных турыстычных месцаў польскай сталіцы.
Фота: muzeumwarszawy.plФота: muzeumwarszawy.plmuzeumwarszawy.pl

Больш за 3800 прадметаў, зьвязаных з гісторыяй польскай сталіцы можна ўбачыць на выставе, якая праходзіць у Музэі Варшавы, адкрытым пасьля 4-гадовай рэканструкцыі. Урачыстае адкрыцьцё музэя прайшло ў пятніцу на Рынкавай плошчы Старога гораду Варшавы (Rynku Starego Miasta).

У грунтоўна адрамантаваных 11 гістарычных будынках наведвальнікаў чакаюць тысячы экспанатаў – сьведкаў прыгожай і трагічнай гісторыі Варшавы. Супрацоўнікі музэя і ўлады гораду спадзяюцца, што адрамантаваны Музэй Варшавы стане адным з галоўных турыстычных месцаў польскай сталіцы. Пакуль для наведваньня адкрытыя 8 заляў з 21.

У залі варшаўскіх помнікаў можна ўбачыць мініятуры манумэнтаў, якія стаяць на вуліцах горада, а таксама тых, якія былі зьнішчаныя. У залі варшаўскіх русалак можна ўбачыць дзесяткі варыянтаў гербу Варшавы, выкананых на кафлі, старых дзьвярных клямках альбо галаўных уборах санітарак. Таксама гасьцей чакае заля паштовак, сувэніраў і заля карцін Варшавы, у якой знаходзіцца вялікі макет, які прадстаўляе польскую сталіцу XVIII стагодзьдзя.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт