Памёр Зьбігнеў Бжэзіньскі
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
27.05.2017 08:07
Сусьветна вядомы экспэрт па міжнародных справах і дарадца трох прэзыдэнтаў ЗША памёр ва ўзросьце 89 гадоў.
Збіґнєв БжезінськийPAP/EPA/ANDREAS GEBERT
У пятніцу ўначы ва ўзросьце 89 гадоў памёр прафэсар Зьбігнеў Бжэзіньскі – былы старшыня Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША, сусьветна вядомы спэцыяліст па міжнародных стасунках.
Зьбігенў Бжэзіньскі нарадзіўся ў Варшаве ў 1928 годзе. Яго бацька быў консулам Польшчы ў Канадзе. Будучы дарадца амэрыканскага прэзыдэнта скончыў унівэрсытэт Монрэаля й атрымаў ступень доктара ў Гарвардзе. Тэмай яго дысэртацыі была гісторыя савецкага таталітарызму. У 1958 годзе Зьбігнеў Бжэзіньскі атрымаў амэрыканскае грамадзянства.
Бжэзіньскі выкладаў у Калюмбійскім унівэрсытэце, быў дарадцам прэзыдэнтаў Кэнэдзі й Джонсана, быў шэфам Рады нацыянальнай бясьпекі пры прэзыдэнце Джымі Картэры. Вялікую ўвагу ў стасунках ЗША з камуністычнымі краінамі Бжэзіньскі надаваў пытаньням правоў чалавека. Яго палітыка ўзмацніла дэмакратычную апазыцыю ў СССР і дзяржавах Усходняй Эўропы. Бжэзіньскі вядомы таксама як аўтар ідэі перадаць аўганскім маджахедам супрацьпаветраныя ракетныя комплексы Stinger. Гэтае рашэньне ў вялікай ступені прычынілася да паразы Савецкага Саюзу ў Аўганскай вайне.
У 1981 годзе Зьбігнеў Бжэзінскі пакінуў пасаду старшыні Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША, аднак застаўся ўплывовым экспэртам па пытаньнях замежнай палітыкі. Бжэзіньскі актыўна падтрымліваў прыняцьцё Польшчы ў шэрагі NATO.
PAP/ап