Logo Polskiego Radia
Print

Анджэй Дуда адкрыў Globsec Forum у Браціславе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.05.2017 15:33
Прэзыдэнт Польшчы пераконваў удзельнікаў форуму да ініцыятывы Рэгіёну трох мораў.
PAP/Jacek Turczyk

Анджэй Дуда адкрыў Globsec Forum у Браціславе
Прэзыдэнт гаварыў пра бясьпеку й ролю Цэнтральнай Эўропы ў глябальнай бясьпецы.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з аднадзённым візытам у Славаччыну. У Браціславе польскі палітык удзельнічае Globsec - форуме па пытаньнях міжнароднай бясьпекі.
У Браціславу Анджэй Дуда прыляцеў непасрэдна з Брусэля, дзе ён удзельнічаў саміце Паўночнаатлянтычнага альянсу. Выступленьне польскага прэзыдэнта адкрыла сустрэчу ў сталіцы Славаччыны.
Анджэй Дуда гаварыў пра бясьпеку й ролю Цэнтральнай Эўропы ў глябальнай бясьпецы ў двух аспэктах. Адзін аспэкт датычыў усходняга флянгу NATO, другі – Рэгіёну трох мораў.
Форум Globsec арганізоўваецца ў Браціславе з 2005 году. Сёлета ў ім прынялі ўдзел, сярод іншага, прэзыдэнты Славаччыны, Харватыі, Эстоніі, Балгарыі, палітыкі з усяе Эўропы, а таксама кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск.
Сярод выступоўцаў быў таксама міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski).
аз

Прэзыдэнт Анджэй Дуда знаходзіцца з аднадзённым візытам у Славаччыне. У Браціславе польскі палітык удзельнічае Globsec - форуме па пытаньнях міжнароднай бясьпекі.

У Браціславу Анджэй Дуда прыляцеў непасрэдна з Брусэля, дзе ён удзельнічаў у саміце Паўночнаатлянтычнага альянсу. Выступленьне польскага прэзыдэнта адкрыла сустрэчу ў сталіцы Славаччыны.

Анджэй Дуда гаварыў пра бясьпеку й ролю Цэнтральнай Эўропы ў глябальнай бясьпецы ў двух аспэктах. Адзін аспэкт датычыў усходняга флянгу NATO, другі – Рэгіёну трох мораў.

„Польшча зацікаўленая ў тым, каб NATO і Эўразьвяз захавалі сваё адзінства”, - пераконваў прэзыдэнт.

„Польшча хоча стаць сувязным і актыўным удзельнікам абодвух фарматаў рэгіянальнага супрацоўніцтва ў рамках дзьвюх асноўных арганізацый эўраатлянтычнай супольнасьці – Эўразьвязу й Паўночнаатлянтычнага альянсу[... ]. Я вырашыў зрабіць ініцыятыву Рэгіёну трох мораў адным з прыярытэтаў майго прэзыдэнцкага тэрміну. Гэтая ініцыятыва мае ня толькі палітычны, але перш за ўсё эканамічны й інфраструктуры характар”, - сказаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.

Форум Globsec арганізоўваецца ў Браціславе з 2005 году. Сёлета ў ім прынялі ўдзел, сярод іншага, прэзыдэнты Славаччыны, Харватыі, Эстоніі, Балгарыі, палітыкі з усяе Эўропы, а таксама кіраўнік Эўрапейскай рады Дональд Туск.
Сярод выступоўцаў быў таксама міністар замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі (Witold Waszczykowski).
IAR/niezalezna.pl/аз
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт