Лідары Вялікай сямёркі сустракаюцца на Сыцыліі
З нагоды мерапрыемства на высьпе былі ўведзеныя надзвычайныя меры бясьпекі.
У гарадку Таарміна на Сыцыліі пачаўся саміт Вялікай сямёркі (G7). З нагоды мерапрыемства на высьпе былі ўведзеныя надзвычайныя меры бясьпекі. Удзельнікаў саміту ахоўвае 10 тысяч паліцыянтаў і жаўнераў.
Дэлегацыі краін і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве
налічваюць у агульнай складанасьці каля 2 тысяч чалавек.
Адным з гасьцей зьяўляецца прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле камэнтатараў, іншыя лідары, паспрабуюць пераканаць яго зьмякчыць пазыцыю па пытаньнях гандлю й зьмены клімату. Адной з важнейшых тэмаў саміту будзе таксама Расея.
Цягам двух бліжэйшых дзён уезд у горад будзе магчымы выключна на падставе пропускаў з фатаграфіяй, якія атрымалі таксама мясцовыя жыхароў, уключаючы дзяцей.
У гарадку Таарміна, які асабліва папулярны на Сыцыліі, з аўторка няма турыстаў.
Асьвятленьнем мерапрыемства займаецца 1,5 тысячы журналістаў.
аз
У гарадку Таарміна на Сыцыліі пачаўся саміт Вялікай сямёркі (G7). З нагоды мерапрыемства на высьпе былі ўведзеныя надзвычайныя меры бясьпекі. Удзельнікаў саміту ахоўвае 10 тысяч паліцыянтаў і жаўнераў.
Дэлегацыі краін і арганізацый, якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве, у агульнай складанасьці налічваюць каля 2 тысяч чалавек.
Адным з гасьцей зьяўляецца прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Паводле камэнтатараў, іншыя лідары паспрабуюць пераканаць яго зьмякчыць пазыцыю па пытаньнях гандлю й зьмены клімату. Адной з важнейшых тэмаў саміту будзе таксама Расея.
Старшыня Эўрапейскай рады Дональд Туск заявіў, што Эўразьвяз будзе патрабаваць ад краін Вялікай сямёркі працягу санкцый у дачыненьні да Расеі за анэксію Крыму й падтрымку сэпаратыстаў ва Ўкраіне.
Цягам двух бліжэйшых дзён уезд у горад будзе магчымы выключна на падставе пропускаў з фатаграфіяй, якія атрымалі й мясцовыя жыхары, у тым ліку дзеці.
У гарадку Таарміна, які асабліва папулярны на Сыцыліі, з аўторку няма турыстаў.
Асьвятленьнем мерапрыемства займаецца 1,5 тысячы журналістаў.
аз