Анджэй Дуда запрасіў Дональда Трампа наведаць Польшчу
Абодва лідары сустрэліся ў Брусэлі падчас саміту Паўночнаатлянтычнага альянсу.
Прэзыдэнт Анджэй Дуда запрасіў прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональда Трампа наведаць Польшчу. Паводле кіраўніка польскай дзяржавы запрашэньне было прынятае, хоць дата магчымага візыту пакуль невядомая.
Кароткая размова палітыкаў адбылася ў Брусэлі падчас учарашняга аднадзённага саміт NATO. Гэта была першая прамая сустрэча абодвух прэзыдэнтаў.
„Я таксама меў магчымасьць коратка паразмаўляць з прэзыдэнтам Дональдам Трампам, на гэты раз, твар у твар, таму што раней мы правялі размову па тэлефоне. Я паўтарыў запрашэньне ў Польшчу й амэрыканскі прэзыдэнт пацьвердзіў, што прыедзе. Пытаньне тэрміну трэба будзе яшчэ вырашыць”, - сказаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Разам з прэзыдэнтам Харватыі, Анджэй Дуда запрасіў Дональда Трампа таксама прыняць удзел у арганізаваным у ліпені ва Ўроцлаве (Wrocław) саміту Рэгіёну трох мораў.
Пакуль аднак невядома, ці прэзыдэнт ЗША скарыстаецца гэтым запрашэньнем.
аз
Прэзыдэнт Анджэй Дуда запрасіў прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональда Трампа наведаць Польшчу. Паводле кіраўніка польскай дзяржавы, запрашэньне было прынятае, хоць дата магчымага візыту пакуль невядомая.
Кароткая размова палітыкаў адбылася ў Брусэлі падчас учарашняга аднадзённага саміт NATO. Гэта была першая прамая сустрэча абодвух прэзыдэнтаў.
„Я таксама меў магчымасьць коратка паразмаўляць з прэзыдэнтам Дональдам Трампам, на гэты раз, твар у твар, таму што раней мы правялі размову па тэлефоне. Я паўтарыў запрашэньне ў Польшчу й амэрыканскі прэзыдэнт пацьвердзіў, што прыедзе. Пытаньне тэрміну трэба будзе яшчэ вырашыць”, - сказаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Разам з прэзыдэнтам Харватыі Анджэй Дуда запрасіў Дональда Трампа таксама прыняць удзел у арганізаваным у ліпені ва Ўроцлаве (Wrocław) саміце краінаў Рэгіёну трох мораў.
Пакуль аднак невядома, ці прэзыдэнт ЗША прыме гэтае запрашэньне.
аз