Logo Polskiego Radia
Print

Двое пажарных загінулі падчас тушэньня пажару ў Беластоку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.05.2017 11:02
Пажар на аптовым складзе штучных кветак тушылі больш за 20 пажарных брыгадаў.
PAP/Artur Reszko

Двое пажарных загінулі падчас тушэньня пажару ў Беластоку
Пажар на аптовым складзе штучных кветак тушылі больш за 20 пажарных брыгадаў.
Двое пажарных загінулі падчас тушэньня пажару на аптовым складзе штучных кветак у Беластоку, паведаміў начальнік ваяводзкага аддзяленьня Дзяржаўнай пажарнай службы Яраслаў Вэндт (Jarosław Wendt).
На дадзены момант падрабязныя прычыны сьмерці пажарнікаў не вядомыя. Да іх высьвятленьня павінна прычыніцца расьсьледаваньне.
Пакуль невядомая таксама прычына пажару. Агонь зьявіўся ў двухпавярховым будынку, у якім захоўвалася шмат плястыкавых прадметаў, што прычынілася да ўзьнікненьня буйнога дыму.
Пажар быў настолькі вялікі, што ў яго тушэньні прынялі ўдзел больш за 20 пажарных брыгадаў.
аз

Двое пажарных загінулі падчас тушэньня пажару на аптовым складзе штучных кветак у Беластоку, паведаміў начальнік ваяводзкага аддзяленьня Дзяржаўнай пажарнай службы Яраслаў Вэндт (Jarosław Wendt).

На дадзены момант падрабязныя прычыны сьмерці пажарнікаў не вядомыя. Да іх высьвятленьня павінна прычыніцца расьсьледаваньне.

Пакуль невядомая таксама прычына пажару. Агонь зьявіўся ў двухпавярховым будынку, у якім захоўвалася шмат плястыкавых прадметаў, што прычынілася да ўзьнікненьня густога дыму.

Пажар быў настолькі вялікі, што ў яго тушэньні прынялі ўдзел больш за 20 пажарных брыгадаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт