Фігурантам справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў працягваюць тэрміны ўтрыманьня пад вартай
Падоўжаная абраная мера стрыманьня ў дачыненьні да некалькіх фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў".
Андрэй Дундукоў, які быў затрыманы 21 сакавіка й знаходзіцца ў СІЗА-1, застанецца пад вартай яшчэ на чатыры месяцы, Уладзімір Фёдараў, які быў затрыманы 29 сакавіка й знаходзіцца ў СІЗА КДБ, - на два месяцы.
Аналягічная інфармацыя зьявілася адносна Сяргея Стрыбульскага, які быў затрыманы 21 сакавіка й цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1. Яму тэрмін утрыманьня пад вартай падоўжаны на два месяцы.
Сябры Алеся Яўдахі, які быў затрыманы 21 сакавіка й знаходзіцца ў СІЗА-1, апублікавалі ўрывак зь яго ліста, у якім ён паведамляе, што 20 траўня быў азнаёмлены з паперамі аб падаўжэньні тэрміну ўтрыманьня пад вартай да 27 ліпеня.
На сёньняшні дзень толькі адзін з 16-ці фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў", якія ўтрымліваюцца пад вартай, актывіст сацыял-дэмакратычнай партыі Сяргей Кунцэвіч, не праходзіць па справе, узбуджанай па артыкуле 287 КК (стварэнне незаконнага ўзброенага фармаваньня).
ПЦ "Вясна"

ПЦ "Вясна"/вс