МЗС Польшчы: сярод ахвяраў тэракту ў Мэнчэстэры ёсьць палякі
Паводле брытанскіх спэцслужбаў: загінулі, як мінімум, двое палякаў, адзін быў паранены.
Міністэрства замежных спраў Польшчы пацьвердзіла, што сярод сьмяротных ахвяраў тэракту, які адбыўся ў панядзелак у Манчэстэры, ёсьць, па меншай меры, двое польскіх грамадзянаў. Апрача таго адзін паляк быў паранены.
Гэта, паводле польскага МЗС, пацьвердзілі брытанскія спэцслужбы.
„Мы падзяляем боль сям'і й блізкіх ахвяраў і выказваем глыбокія спачуваньні”, - чытаем у паведамленьні польскага МЗС.
У выніку тэракту ў Манчэстэры загінулі па меншай меры 22 чалавекі, шмат асобаў былі параненыя.
Міністэрства замежных спраў Польшчы заклікае палякаў, якія прабываюць у Манчэстэры захаваць асаблівую асьцярожнасьць і паводзіць сябе паводле даручэньняў мясцовых службаў аховы правапарадку.
аз
Міністэрства замежных спраў Польшчы пацьвердзіла, што сярод сьмяротных ахвяраў тэракту, які адбыўся ў панядзелак у Манчэстэры, ёсьць па меншай меры двое польскіх грамадзянаў. Апрача таго, адзін паляк быў паранены.
Гэта, паводле польскага МЗС, пацьвердзілі брытанскія спэцслужбы.
„Мы падзяляем боль сям'і й блізкіх ахвяраў і выказваем глыбокія спачуваньні”, - чытаем у паведамленьні польскага МЗС.
У выніку тэракту ў Манчэстэры загінулі па меншай меры 22 чалавекі, шмат людзей былі параненыя.
Міністэрства замежных спраў Польшчы заклікае палякаў, якія прабываюць у Манчэстэры, захаваць асаблівую асьцярожнасьць і паводзіць сябе паводле рэкамэндацый мясцовых службаў аховы правапарадку.
аз