Logo Polskiego Radia
Print

Польскія трактары заваёўваюць Афрыку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.05.2017 09:27
Завод Ursus свае найбуйнейшыя кантракты рэалізуе ў Афрыцы.
Photo:Adikpl - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Польскія трактары заваёўваюць Афрыку
Завод Ursus свае найбуйнейшыя кантракты рэалізуе ў Афрыцы.
У першым квартале бягучага году прыбытак заводу Ursus - найстарэйшага польскага вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі, склаў 10 мільёнаў 400 тысяч даляраў. Завод свае найбуйнейшыя кантракты рэалізуе ў Афрыцы.
„У рамках заключаных там кантрактаў польская кампанія ня толькі пастаўляе трактары, але таксама будуе заводы й сэрвісныя цэнтры”, - кажа віцэ-старшыня ўправы Групы Ursus Моніка Коська (Monika Kośko).
Прыкладам такога роду праекту зьяўляецца Этыёпія. Тамтэйшыя зборачныя заводы кампаніі Ursus падчас свайго візыту надоечы наведаў прэзыдэнт Анджэй Дуда.
Падобныя праекты кампанія рэалізуе ў Танзаніі. У красавіку таксама быў падпісаны кантракт у Замбіі на рэкордную суму 100 мільёнаў даляраў.
„Там таксама мы выкарыстоўваем аналягічную вытворчую мадэль”, - кажа Моніка Коська.
Група Ursus ажыцьцяўляе інвэстыцыі ў Алжыры й Намібіі, дзе плянуе выпускаць ня толькі сельскагаспадарчую тэхніку, але й аўтобусы. „Афрыка – гэта рынак, які разьвіваецца вельмі хутка”, - адзначае Моніка Коська.
Моніка Коська: Апошнім часам эканомікі афрыканскіх краін сталі вельмі хутка разьвівацца. Рост ВУП у некаторых з гэтых дзяржаваў складае каля 8%. Сёлета сярэдні ВУП складае каля 6%. Гэта нашмат больш, чым у эўрапейскіх краінах. Гэта краіны з патэнцыялам, якія маюць патрэбу у мэханізацыі сельскай гаспадаркі.
Апрача таго, завод Ursus пастаўляе сваю тэхніку ў Індыю, Пакістан, Чэхію й Бэльгію.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт