Logo Polskiego Radia
Print

Першы робат-паліцыянт пачаў службу ў Дубаі (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.05.2017 20:26
Робат таксама можа ўсьміхацца, быць сумным альбо шчасьлівым.
youtube.com/screen

Першы робат-паліцыянт пачаў службу ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. Паліцыя паказала машыну, якая візуальна нагадвае чалавека ў мундзіры й якая будзе дапамагаць ахоўваць парадак у Дубаі, паведамляе з гэтага гораду карэспандэнтка Польскага радыё.

Рост РобаКопа – 170 см, ён важыць 100 кг, а верхні слой матэрыялу колерам нагадвае мундзір паліцыянта з ААЭ. Робат мае дэтэктар, якія дазваляе распазнаваць рухі на адлегласьці паўтара мэтра. Робат таксама можа ўсьміхацца, быць сумным альбо шчасьлівым.

РобаКоп з Дубая – гэта ня толькі прома-акцыя: кампутарныя праграмы, якімі абсталяваны робат, дазваляюць параўноўваць твары спыненых для праверкі грамадзян з базай дадзеных правапарушальнікаў. Робат-паліцыянт падчас працы ўсё запісвае, а карцінка перадаецца на пульт дзяжурнага паліцыі. Акрамя таго, робат умее чытаць мапы й дасканала арыентуецца ў горадзе ды ведае пляны некаторых будынкаў. Ён таксама размаўляе на 6 мовах.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт