У чэрвені Польшча прыме першую пастаўку газу з ЗША
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
16.05.2017 11:02
"Пастаўкі газу з ЗША стануць чарговым крокам на шляху зьніжэньня залежнасьці ад паставак расейскага газу".
pixabay.com/Public Domain CC0
На пачатку чэрвеня марскі газавы тэрмінал у горадзе Сьвінавуйсьце прыме партыю газу з ЗША. Пра гэта сёньня паведаміў намесьнік старшыні праўленьня Польскай нафтагазавай кампаніі Мацей Возьняк на канфэрэнцыі Gazterm 2017. Кампанія падпісала дагавор наконт паставак «блакітнага паліва» з амэрыканскім канцэрнам Cheniere Energy.
Актуальна дзейнічае дагавор на пастаўку ў Польшчу газу з Катара, што не выключае магчымасьці заключаць кантракты зь іншымі пастаўшчыкамі.
Мацей Возьняк адзначыў, што пастаўкі газу з ЗША стануць чарговым крокам на шляху зьніжэньня залежнасьці ад паставак расейскага газу.
«Мы дывэрсіфікуем пастаўкі звадкаванага прыроднага газу. Мы будзем атрымліваць і газ з Катара, бо ў нас заключаны кантракт на 20 гадоў, і газ з ЗША – у гэтым выпадку аформленыя аднаразовыя пастаўкі. Калі на рынку зьявяцца добрыя прапановы, мы іх спрабуем выкарыстаць. У гэтым заключаецца галоўны плюс газавага тэрмінала – мы можам атрымаць газ зь любой кропкі сьвету, з судна, якое прапануе нізкую цану», сказаў намесьнік старшыні Польскай нафтагазавай кампаніі.
вс