Logo Polskiego Radia
Print

Украіна забараняе «Вконтакте», «Одноклассники» й "Яндекс"

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 16.05.2017 10:33
Акрамя таго, будуць блякавацца сайты кампаній «Лаборатория Касперского», DrWeb і Mail.Ru Group.

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка падпісаў указ пра новыя санкцыі супраць Расеі, на моцы якіх уводзіцца, у прыватнасьці, блякаваньне доступу да сацыяльных сетак «Вконтакте» і «Одноклассники».

Акрамя гэтага, будзе заблякаваны доступ да ўсіх сэрвісаў «Яндекса», акрамя галоўнай старонкі пошукавіка. Тэкст указу галавы дзяржавы апублікаваны на афіцыйным сайце прэзыдэнта.

Доступ да сацсетак заблякаваны ў рамках абмежаваньняў, накладзеных на Mail.Ru Group. Правайдэры таксама павінны будуць заблякаваць доступ да самога сайту Mail.ru.

Акрамя таго, будуць блякавацца сайты антывірусных кампаній «Лаборатория Касперского» і DrWeb.

Пытаньне блякаваньня расейскіх рэсурсаў уздымалася ва Ўкраіне ўжо раней. Для прыкладу, з такой ініцыятывай выступала МУС краіны. Адразу ж пасьля зьяўленьня гэтай інфармацыі ў сеціве пачалося абмеркаваньне пытаньня, як абмінуць блякіроўкі й надалей карыстацца забароненымі рэсурсамі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт