У Варшаве пачаўся сэзон Канцэртаў музыкі Шапэна ў Лазенках
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        14.05.2017 12:30
                    
                                 
                
                
                    Ужо 58 па ліку раз пачынаюцца летнія канцэрты пад адкрытым небам ля помніка Фрыдэрыку Шапэну.
                
                
                    
                        
Помнік Шапэну ў Варшаве.Flickr/Paweł Kabański
                     
                
                
                
               
                
                         Ужо 58 па ліку раз пачынаюцца летнія канцэрты пад адкрытым небам ля помніка Фрыдэрыку Шапэну ў парку Каралеўскія Лазенкі.
Першы канцэрт ля помніка Фрыдэрыку Шапэну зайграў сёньня а 12 гадзіне ляўрэат 2 месца Міжнароднага піяністычнага конкурсу ім. Ф.Шапэна летувіс Люкас Геніюшас (Lukas Geniušas).
Да канца верасьня піяністы з усяго сьвету зайграюць 40 канцэртаў. У кожную нядзелю два канцэрты- а 12 і 16 гадзіне.
Гэта шанец паслухаць выбітных музыкаў, якія выступаюць на самых прэстыжных канцэртах у сьвеце, такіх як японец Такашы Ямамота (Takashi Yamamoto) ці амэрыканец Кэвін Кэнэр (Kevin Kenner).
Канцэрты Шапэна зьяўляюцца адным з найстарэйшых музычных падзей польскай сталіцы. Першы адбыўся ў 1959 годзе, праз год пасьля рэканструкцыі, зьнішчанага ў вайну, помніка Фрыдэрыку Шапэну.
яс