Logo Polskiego Radia
Print

Выхад на пэнсію - гэта права, а не абавязак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.05.2017 12:15
Гэта ў рамках грамадзкай кампаніі палякам будуць тлумачыць чыноўнікі.
PAP/Bartłomiej Zborowski

Выхад на пэнсію - гэта права, а не абавязак
Гэта ў рамках грамадзкай кампаніі палякам будуць тлумачыць чыноўнікі.
Падчас урачыстасьці ў Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве была афіцыйна запушчаная грамадзкая кампанія „Годны выбар. Паніжэньне пэнсійная ўзросту”.
Мэта кампаніі - усьведамленьне грамадзянам, што выхад на пэнсію, гэта права, а не абавязак.
Ва ўрачыстым запуску кампаніі прынялі ўдзел прэзыдэнт Анджэй Дуда, міністар па пытаньнях сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска й старшыня прафсаюзу „Салідарнасьць” Пётр Дуда.
1 кастрычніка ўступае ў сілу закон, які паніжае пэнсійны ўзрост да 60 гадоў для жанчын і да 65 гадоў для мужчын.
Сустрэчы ў рамках кампаніі з удзелам прадстаўнікоў прафсаюзаў і Міністэрства па справах сям’іі, працы й сацыяльнай палітыкі будуць адбывацца ва ўсіх ваяводзтвах.
Падчас іх чыноўнікі й члены прафсаюзаў будуць тлумачыць грамадзянам, што працаўнікі маюць выбар – выйсьці на пэнсію неадкладна пасьля дасягненьня неабходнага пэнсійнага ўзросту ці працаваць далей, і што даўжэйшы працоўны стаж азначае вышэйшую пэнсію ў будучыні.
аз

Падчас урачыстасьці ў Прэзыдэнцкім палацы ў Варшаве была афіцыйна запушчаная грамадзкая кампанія „Годны выбар. Паніжэньне пэнсійная ўзросту”. Мэта кампаніі - усьведамленьне грамадзянам, што выхад на пэнсію, гэта права, а не абавязак.

Ва ўрачыстым запуску кампаніі прынялі ўдзел прэзыдэнт Анджэй Дуда, міністар па пытаньнях сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска й старшыня прафсаюзу „Салідарнасьць” Пётр Дуда.

1 кастрычніка ўступае ў сілу закон, які паніжае пэнсійны ўзрост да 60 гадоў для жанчын і да 65 гадоў для мужчын.

Сустрэчы ў рамках кампаніі з удзелам прадстаўнікоў прафсаюзаў і Міністэрства па справах сям’іі, працы й сацыяльнай палітыкі будуць адбывацца ва ўсіх ваяводзтвах.

Падчас іх чыноўнікі й члены прафсаюзаў будуць тлумачыць грамадзянам, што працаўнікі маюць выбар – выйсьці на пэнсію неадкладна пасьля дасягненьня неабходнага пэнсійнага ўзросту ці працаваць далей, і што даўжэйшы працоўны стаж азначае вышэйшую пэнсію ў будучыні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт