Logo Polskiego Radia
Print

Турцыя плянуе актывізаваць супрацу з краінамі Пэрсыдзкай затокі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.05.2017 08:17
Турцыя вядзе перамовы з Радай па супрацоўніцтве ў Пэрсыдзкай затоцы аб стварэньні зону свабоднага гандлю.
Photo: AMISOM Public Information/flickr.com/Commercial use allowed

Турцыя плянуе актывізаваць супрацу з краінамі Пэрсыдзкай затокі
Турцыя вядзе перамовы з Радай па супрацоўніцтве ў Пэрсыдзкай затоцы аб стварэньні зону свабоднага гандлю.
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што яго краіна мае намер актывізаваць супрацоўніцтва з краінамі Пэрсыдзкай затокі. Турцыя вядзе перамовы з Радай па супрацоўніцтве ў Пэрсыдзкай затоцы аб стварэньні зону свабоднага гандлю. У склад рады ўваходзяць Саудаўская Арабія, Бахрэйн, Кувэйт, Аман і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў падчас свайго візыту ў Кувэйт, што пагадненьне павінна актывізаваць супрацоўніцтва ў эканамічнай і вайсковай сфэрах. Ён дадаў, што, улічваючы патэнцыял Турцыі, у цяперашні час супрацоўніцтва далёка ніжэй магчымасьцяў усіх зацікаўленых краін.
Прэзыдэнт Турцыі адправіўся ў Кувэйт, каб удзельнічаць у распачацьці будаўніцтва міжнароднага аэрапорта. Рэалізацыя праекту была даручана турэцкай кампаніі Limak Holding і мясцоваму партнэру кампаніі Al-Kharafi International.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт