Анджэй Дуда й Бэата Шыдла павіншавалі новаабранага прэзыдэнта Францыі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.05.2017 12:40
Дуда выказаў упэўненасьць у тым, што абедзьве краіны будуць мець магчымасьць сумесна працягнуць добрыя традыцыі.
Эманюэль Макрон ідзе да сцэны, каб зьвярнуцца да сваіх прыхільнікаў у Луўры палацы ў Парыжы.EPA/CHRISTOPHE ENA / POOL MAXPPP OUT
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэмʼер-міністар Бэата Шыдла павіншавалі новага прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах.
Прэзыдэнт у спэцыяльным віншавальным пасланьні напісаў, што «Польшчу й Францыю абʼядноўваюць шматвяковыя вузы дружбы і супрацоўніцтва», і выказаў упэўненасьць у тым, што абедзьве краіны будуць мець магчымасьць сумесна працягнуць добрыя традыцыі.
Прэмʼер-міністар Польшчы Бэата Шыдла напісала, што яна спадзяецца на адкрыцьцё новых польска-францускіх адносін падчас знаходжаньня Макрона на пасадзе новага прэзыдэнта.
У паведамленьні гаворыцца, што Анджэй Дуда спадзяецца ў бліжэйшы час сустрэцца з новаабраным прэзыдэнтам і што гэта будзе «дыялёг пра будучыню супольнай Эўропы, пабудаванай на прынцыпах узаемнай павагі раўнапраўных дзяржаў і свабодных нацый».
Учора позным вечарам, неўзабаве пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі, Бэата Шыдла ў Твітэры запрасіла Эманюэля Макрона ў Польшчу.
яс