Сёньня, 2 мая, у Польшчы - італьянская забастоўка працаўнікоў гандлю. Пратэстацыйная акцыя плянавалася ўжо працяглы час і накіраваная на тое, каб зьвярнуць увагу грамадзтва на ўмовы працаўладкаваньня супрацоўнікаў гандлю. Паводле прафсаюзаў, у гандлі кожны з супрацоўнікаў "працуе за траіх", а працадаўцы плацяць вельмі мала, пры гэтым парушаючы элемэнтарныя правы, напрыклад, ня плацячы за дадатковыя гадзіны працы альбо ў выходныя дні.
Пратэстацыйная акцыя праходзіць у выглядзе гэтак званай італьянскай забастоўкі. Нагадаем, гэтая форма пратэсту заключаецца ў надзвычай строгім выкананьні супрацоўнікамі прадпрыемства сваіх службовых абавязкаў і правілаў, ні на крок не адыходзячы ад іх і ні на крок не выходзячы за іх межы. Такім чынам кліенты, якія сёньня зьдзяйсьняюць пакупкі, павінны браць пад увагу тое, што ў краме, і перш за ўсё перад касай, правядуць больш часу. Адначасова з італьянскім страйкам супрацоўнікі крамаў будуць раздаваць улёткі з інфармацыяй пра пратэст і патрабаваньні, а таксама налепкі з лёзунгамі.
Страйк адбываецца, між іншым, у гандлёвых сетках Auchan, Tesco, Decathlon, Biedronka, Polomarket, Kaufland, Makro Cash and Carry, Dino, Arel, а таксама дыстрыб'ютарскіх цэнтрах Amazon і H&M.
Сёньня, 2 мая, у Польшчы - італьянская забастоўка працаўнікоў гандлю. Пратэстацыйная акцыя плянавалася ўжо працяглы час і накіраваная на тое, каб зьвярнуць увагу грамадзтва на ўмовы працаўладкаваньня супрацоўнікаў гандлю.
Паводле прафсаюзаў, у гандлі кожны з супрацоўнікаў "працуе за траіх", а працадаўцы плацяць вельмі мала, пры гэтым парушаючы элемэнтарныя правы, напрыклад, ня плацячы за дадатковыя гадзіны працы альбо ў выходныя дні.
Пратэстацыйная акцыя праходзіць у выглядзе гэтак званай італьянскай забастоўкі. Нагадаем, гэтая форма пратэсту заключаецца ў надзвычай строгім выкананьні супрацоўнікамі прадпрыемства сваіх службовых абавязкаў і правілаў, ні на крок не адыходзячы ад іх і ні на крок не выходзячы за іх межы.
Такім чынам кліенты, якія сёньня зьдзяйсьняюць пакупкі, павінны браць пад увагу тое, што ў краме, і перш за ўсё перад касай, правядуць больш часу.
Адначасова з італьянскім страйкам супрацоўнікі крамаў будуць раздаваць улёткі з інфармацыяй пра пратэст і патрабаваньні, а таксама налепкі з лёзунгамі.
Страйк адбываецца, між іншым, у гандлёвых сетках Auchan, Tesco, Carrefour, Decathlon, Biedronka, Polomarket, Kaufland, Makro Cash and Carry, Dino, Arel, а таксама дыстрыб'ютарскіх цэнтрах Amazon і H&M.
вс