Лайнэр «Аэрафлота» «ўпаў» у паветраную яму: пацярпелі 20 пасажыраў (ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
01.05.2017 12:09
Інцыдэнт адбыўся падчас зьніжэньня авіялайнэра на падлёце да Бангкоку.
Boeing 777-300ER авіякампаніі "Аэрофлот"commons.wikimedia.org/Fedor Leukhin/CC BY-SA 2.0
У выніку трапляньня ў паветраную яму самалёта Boeing 777 авіякампаніі «Аэрафлот», які рухаўся з Масквы ў Бангкок, пацярпелі ня менш за 20 пасажыраў. У пацярпелых шматлікія пераломы, сярод іх ёсьць і расейцы, і замежнікі. Інцыдэнт адбыўся падчас зьніжэньня авіялайнэра на падлёце да Бангкоку.
Пацярпелі пасажыры, якія не былі прышпіленыя. У бальніцы застаюцца 12 чалавек, двое пацярпелых прайшлі апэрацыю.
На пачатку жніўня ў выніку трапляньня самалёту кампаніі Hainan Airlines ў зону турбулентнасьці 30 чалавек атрымалі раненьні.
паводле корреспондент/вс