Дональд Трамп падсумаваў 100 дзён сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.04.2017 11:41
Пры нагодзе амэрыканскі прэзыдэнт жорстка раскрытыкаваў сродкі масавай інфармацыі.
PAP/EPA/TRACIE VAN AUKEN
Дональд Трамп падсумаваў 100 дзён сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў
Пры нагодзе амэрыканскі прэзыдэнт жорстка раскрытыкаваў сродкі масавай інфармацыі.
Дональд Трамп падсумаваў 100 дзён сваіх паўнамоцтваў на пасадзе прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Падчас мітынгу ў Пэнсыльваніі амэрыканскі лідар пералічыў свае дасягненьні, то бок павелічэньне колькасьці новых працоўных месцаў, рост коштаў на акцыі на фондавым рынку й адмену непатрэбных правілаў.
Прэзыдэнт казаў таксама пра спыненьне нелегальнай міграцыі й запэўніў, што не адмовіцца ад будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай. „Нам патрэбная бясьпека. Нам патрэбна сьцяна, і вы можаце быць упэўнены, што яна будзе пабудаваная”, - падкрэсьліў Трамп.
Пры нагодзе амэрыканскі прэзыдэнт жорстка раскрытыкаваў СМІ, абвінавачваючы іх у непрыхільным стаўленьні да яго асобы і ўлады.
На мітынг Дональда Трампа ў Гарысбургу прыйшлі тысячы амэрыканцаў.
аз